- 12.02.2024 16:49
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура
Як беларускія літаратары пісалі пра завіруху
- 04.01.2024 18:01
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура
Нават у сучасным горадзе, як загудзе завіруха, пазамятае вуліцы ды двары — успамінаецца, што і чалавек — дзіця прыроды і ёсць над ім улада стыхіі. А ў даўніну снежная бура — гэта была падзея, вартая занатавання ў гісторыі. «У тым жа 1601 годзе, 10 кастрычніка, цэлы дзень ішоў моцны ды густы снег, выпаў на поўгалёнкі», сведчыць Баркалабаўскі летапіс.

Фота pexels.com
Як Вялюгін пісаў закрытую рэцэнзію на Караткевіча
- 05.01.2024 15:46
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура
«Снягі і зоры за акном.
Заснулі ў хаце ўсе даўно.
Бярозка юная галлём
Паціху стукае ў акно.
А ты плывеш у белы свет…
Сінее плынь тваіх вачэй…
І найдалейшая з планет
Сяла суседняга бліжэй».
Гэтую песню пад назвай «Бярозка» на музыку Ігара Лучанка беларускі касманаўт Пётр Клімук узяў з сабой у якасці талісмана ў касмічны палёт…
А словы той касмічнай песні належаць паэту Анатолю Вялюгіну, 100-годдзе якога прыпала на апошнія дні 2023 года.
Нарадзіўся паэт у Машканах Сенненскага раёна, частка дзяцінства прайшла на хутары Кляпчэва, пакуль бацька ездзіў у заробкі. «Машканы, Івоні, Ракіты, хутар Кляпчэва — авеяныя лесавым шумам мацерыкі майго маленства», — успамінаў паэт. Дарэчы, яго бацька быў фельчарам, маці — настаўніцай, былой гімназісткай. А прозвішча павінна было быць Вялюга. Але калі бацьку забрывалі ў салдаты яшчэ царскай арміі, яго беларускае прозвішча «ўдасканалілі», так і з’явіўся паэт Анатоль Вялюгін. Які, дарэчы, у 1939–1940-х гадах, пакуль быў студэнтам літфака Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у «Звяздзе».
Давайце даведаемся цікавыя факты пра яго дзякуючы дакументам з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Вершы на пуцявінах смерці
Вялюгіну было сямнаццаць, калі пачалася вайна. Якія складаліся планы! У 1940-м паралельна з навучаннем на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута і працай у «Звяздзе» ён нават прайшоў курс кінематаграфічнага майстэрства пад кіраўніцтвам Даўжэнкі на сцэнарным факультэце інстытута кінематаграфіі ў Маскве.
«Мяне вайна застала ў Мінску. Пад бомбавымі ўдарамі дрыжалі зямля і муры. У высокім доме над паркамі і скверамі мітусіліся птушкі. Хісталася трывожная ноч у пажарах. Сасмягла пакутная дарога, цягнучыся на Чэрвень, Беразіно і далей — па лясах, па густым, у зялёным дымку красавання жыце. Пешкам дабраўся да раз’езда Лычкоўскага — ёсць такі на перагоне Багушэўск — Віцебск. Там працаваў бацька; родныя верылі, што прыйду, чакалі, каб разам падацца на ўсход. Пад калёсамі зарыпеў горкі шлях выгнання. Над ім ад зары да зары віселі „гарбатыя“ фокеры. Лёзна, Рудня, лясы Духаўшчыны, Дарагабуж… Ехалі, ішлі бежанцы. На запыленыя бальшакі, на матак і дзяцей, на машыны і на калгасныя статкі з-за хмар нырцавалі самалёты. У эшалон змаглі залезці аж у Вязьме. Я зразумеў, што вершы, калі ёсць патрэба, нараджаюцца, як і жыццё, усюды, нават на пуцявінах смерці».

«Як мудрасці сімвал нятленны». Вобраз Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў беларускіх літаратурных творах
- 07.01.2024 09:40
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура
Год, які толькі што наступіў, пройдзе пад знакам падрыхтоўкі да вялікага свята — 900-годдзя Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага праваслаўнага манастыра. Сакральнае месца беларусаў, авеянае легендамі… У 1125-м годзе манастыр заснавала святая прападобная Еўфрасіння Полацкая, адзіная дачка полацкага князя Барыса Усяславіча. Па сёння захаваўся Спаса-Праабражэнскі сабор, пабудаваны па яе замове майстрам Іаанам. Сюды святая Еўфрасіння ахвяравала легендарны напрастольны крыж, зроблены майстрам Лазарам Богшам…

Гэтае месца натхняла творцаў розных часоў… Давайце каляднымі днямі згадаем, як вобраз святой абіцелі занатаваўся на старонках мастацкіх твораў.
Што адбывалася ў 1955 годзе на нарадзе маладых літаратараў
- 12.01.2024 15:58
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура, Гісторыя
«Поехал я к Минским мурам, а там меня приняли гостинно и с бережением всяческим».
Так пісаў сябру малады настаўнік з «глыбінкі», які адпрацоўваў пасля размеркавання ў вясковай школцы. Ішоў 1955 год, згадваў настаўнік у лісце пра свой візіт на нараду маладых літаратараў, а звалі яго Уладзімір Караткевіч.
Калі працуеш з архіўнымі дакументамі, можна знайсці шмат нечаканага. Напрыклад, рукапіс артыкула вядомага паэта Анатоля Астрэйкі пад назвай «У секцыі паэзіі». Артыкул прызначаўся для публікацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва» і датаваны вераснем 1955 года. Анатоль Астрэйка быў адным з кіраўнікоў Шостай рэспубліканскай нарады маладых літаратараў, якая прайшла ў Мінску, вось і выказваў свае ўражанні.

Таямніцы зборніка «Жалейка»
- 18.12.2023 15:21
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура, Літаратура
«Я не паэта,
о крый мяне Божэ!»
Не рвуся я к славе гэткай
ні мала,
Хоць песеньку-думку
і высную можа,
Завуся я толькі —
Янка Купала».
Так гучаць першыя радкі першага зборніка самага вядомага беларускага паэта, які стаў брэндам Беларусі.

Што ж, гэта было ў духу яго часу, і гучыць, калі разабрацца, зусім не прыніжальна: не я пяю — народ, не я складаю — нешта вышэйшае за мяне гаворыць праз мае вусны, праз мае радкі…
«Зpaбiць для cябe чapцёж ycягo бyдyчaгa жыцця»
Так, часта настаўнікам даводзіцца прыдумваць штосьці арыгінальнае, каб дастукацца да вучняў. Давайце пагартаем старонкі кніг беларускіх пісьменнікаў і ўспомнім, якімі незвычайнымі педагагічнымі прыёмамі карысталіся там настаўнікі.
Пасадзіць разам дрэвы

Аповесць “Ночы на Плябанскіх млынах” у новым зборніку


У выдавецтве “Аверсэв” выйшаў зборнік беларускай прозы, прысвечанай міфам, там цалкам змешчаная мая аповесць “Ночы на Плябанскіх млынах”.
Таямніцы біяграфіі Уладзіміра Уладамірскага
- 16.10.2023 15:21
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура
«У людзей майго пакалення сталеюць ужо ўнукі, маладыя людзі, для якіх дзіўна бывае, калі яны даведваюцца, што чагосьці некалі не было. Ды і не так ужо даўно. Напрыклад, у беларусаў не было сталага тэатра, не было ўніверсітэта, не было… Яны, нашы нашчадкі, шчаслівыя, бо ў іх ёсць, дзе праявіць свой талент і што развіваць далей. Майму ж пакаленню выпала шмат што рабіць упершыню».

Ветразі і буры Сяргея Грахоўскага
- 31.10.2023 15:15
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура
Ён прыходзіў у наш кабінет у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», пастукваючы кульбачкай, сядаў у стары, пацёрты, але яшчэ ўтульны, фатэль і, бліскаючы пільнымі цёмнымі вачыма, разважаў аб прачытаным нядаўна ў газеце. Ацэнкі даваў трапныя і рэзкія. Кожны раз прыносіў новыя вершы і казаў: «Гэта мае апошнія». Праз нейкі час прыходзіў з новымі «апошнімі»…

І гэта было вельмі кранальна — для тых, хто ведаў, што аўтар на два дзесяцігоддзі быў пазбаўлены магчымасці ствараць, нават мець пры сабе аловак часам лічылася злачынствам.