У кнігу паэзіі «Сад камянёў» увайшлі лепшыя вершы Людмілы Рублеўскай, напісаныя на працягу сарака гадоў, пачынаючы ад першых публікацый. Філасофскае асэнсаванне свету, адвечных экзістэнцыяльных праблем — жыццё і смерць, творчасць і прафанны свет, ахвярнасць і прагматычнасць — знітавана з асэнсаваннем шляхоў беларускай гісторыі, месца беларусаў у свеце, са шчырай любоўю да роднай зямлі. Толькі ад непаўторнай нацыянальнай культуры магчымы шлях ва Універсум, толькі ведаючы і шануючы гісторыю свайго народа, можа адбыцца асоба, сцвярджае аўтар сваімі творамі, якім уласцівы экзістэнцыйны роздум і напружаны псіхалагізм, рэфлексіўная медытатыўнасць і іранічны досціп.
https://izdatelstvo.by/catalog/khudozhestvennaya_literatura/1140
