“Белорусский с Людмилой Рублевской”
Новы раман Людмілы Рублеўскай можна набыць па спасылцы https://januskevic.by/catalog/mast_lit/3788/
Это вторая книга очерков Людмилы Рублевской, в которых популярным языком рассказывается об известных и неизвестных персонажах белорусской истории. Очерки публиковались в рубрике «Рыцари и дамы» газеты «СБ. Беларусь сегодня». Из них вы узнаете о том, как судили королеву Софью Гольшанскую, как Ян Сапега охотился на ведьм, а Игнаций Гелгуд вызывал на дуэль фаворита царицы, как воевода Криштоф Завиша устраивал балы и откуда у учителя Янки Купалы Владимира Самойло было в кабинете чучело дракона. Несомненный интерес вызовет то, что Симеон Полоцкий писал визуальные вирши, белорусский шляхтич Владислав Малаховский изобрел фотоаппараты «Кодак», а контрабандист и шпион Сергей Песецкий, сидя в тюрьме, стал победителем литературного конкурса.
Новы дэкадансны раман Людмілы Рублеўскай пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца з’язджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік… Перад чытачом паўстаюць таямнічыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem – адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць… Вы не зможаце адарвацца ад гэтага захапляльнага чытва. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць…
У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў 18 стагоддзі былога шкаляра Менскага езуіцкага калегіюму, маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, які здабыў сабе шляхецтва на полі бойкі – суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…
У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай, які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Каму павінна належаць карона святога Альфрэда, скрадзеная з ангельскай скарбніцы ў час рэвалюцыі Кромвеля? Ці варта плакаць над спаленым домам, калі знойдзена сапраўднае каханне? Першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, век плашча і шаблі, — выдатныя дэкарацыі для авантурна-прыгодніцкага сюжэта і падарожжа ў рамантычную і трагічную гісторыю Беларусі.
У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца на неверагодныя прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса…
У гэтай кнізе прадстаўлены два бліскучыя раманы Людмілы Рублеўскай: «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула». Яны атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама імкненне сфармуляваць прах мастацкія формы беларускую нацыянальную ідэю.
Новы зборнік Людмілы Рублеўскай — гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія. У канфіскаваным маёнтку ажывае зброя былых гаспадароў, у свядомасці часу змешваюцца бронзавыя сны і віно дзьмухаўцоў, у краіне хома балоцікусаў забытыя могілкі — у попеле спаленых кніг… Вершы філасофскія, інтэлектуальныя, з горкай усмешкай і незнішчальным нацыянальным рамантызмам…
В историко-приключенческом бестселлере известной белорусской писательницы Людмилы Рублевской описываются увлекательные события, главными героями которых стали беглый студиозус Менского иезуитского коллегиума Прантиш Вырвич и доктор Балтромей Лёдник из Полоцка.
Вы встретитесь с главными героями в самых невероятных обстоятельствах. Им придётся побывать в подземельях Слуцка, Минска и Полоцка, спасти Сильфиду, покататься в железной черепахе, изобретённой Леонардо да Винчи, добыть копьё Святого Маврикия и не единожды сражаться за собственную честь. Сумятица придорожной корчмы, обед у зловещего князя Иеронима Радзивилла, заговор минского магистрата против другого могущественного Радзивилла – взбалмошного гуляки князя Кароля «Пане Коханку», тайна полоцкого аптекаря Лейбы…
Калекцыйнае выданне, у якое ўвайшлі першая кніга пра авантуры Пранціша Вырвіча і раман “Скокі смерці” у перакладзе на рускую мову ў серыі “Ретро-библиотека приключений и фантастики” маскоўскага выдавецтва “Престиж Бук”
Фармат:84×1081/32
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 368
Кошт з ПДВ: 30,77 руб.
Пераплёт: цвёрды
ISBN 9789855754566
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).
Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:
+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65