Аўдыёкніга казак пра Мышку Пік-Пік

З’явілася прыкладанне беларускіх аўдыёкніг для дзетак. Можна пампаваць бясплатна. Пачынаецца з казак пра Мышку Пік-Пік! Прыемнага праслухоўвання!
XMA Header Image
Кніжны Воз
версія андроід:
Чытаць далей

ЛЮДМІЛА РУБЛЕЎСКАЯ ЗОРКАВЕД і ЗОЛАТА казка

Гэта незвычайная казка… Яе распавядае ў рамане “Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка” галоўны герой, доктар Баўтрамей Лёднік, сваёй дачушцы Сафійцы. У казцы Лёднік зашыфроўвае павароты ўласнай біяграфіі.

ЛЮДМІЛА  РУБЛЕЎСКАЯ

 

ЗОРКАВЕД  і  ЗОЛАТА

 

казка

 

Было гэта даўно-даўно, яшчэ за каралём Сасам, калі ў Дняпры плавалі вадзяныя змеі велічынёй з млын, а млыны малолі камяні. Навошта? А каб на хлебе з каменнай мукі гадаваліся волаты, моцныя, як валуны.

Жыў тады ў горадзе слаўным, дзе над ракою бялее храм з пяццю купаламі, чалавек, што хацеў навучыцца рабіць золата.

Чытаць далей