На “Беларусьфільме” завяршаюць працу над “жлезнай чарапахай” з майго раману “Авантуры Пранціша Вырвіча”, які экранізуецца – увага, танк на паравым рухавіку ў 18 стагоддзі ў Слуцкім замку!
“З «галавы» чарапахі валіў чорны дым, яна свістала, сіпела, гула…
— Пайшоў! Пайшоў! Цмок пайшоў! — спалохана зашапталіся вакол. Крок, другі… Пахолкі і пахолікі, гайдукі і паюкі, венгрынкі і гусары, машталеры і турчаняты, што сабраліся ў двары, пачалі адыходзіць, хрысціцца, некаторыя ўчынілі гэтак жа, як камянецкія мужыкі, якія збеглі ад Пфальцмана. Жанчыны і дзеці вішчэлі… Здавалася, жалезную пачвару не стрымаюць ніякія сцены. Потым чарапаха застыла, з яе «пысы» высунулася маленькая кароткая гармата, скіравалася да ўсходняй сцяны…”