Пісьменніца Марыя Вайцяшонак нарадзілася ў высылцы на Алтаі, вырошчвае касмеі і слухае рэпераў
…Адчыняюцца дзверы
Ў хаце,
Трэба сказаць
Гаспадыні,
Па што я
Прыйшла.
Па дарагія ўспаміны,
Быццам еду
З сёстрамі
З млына
на конях
Напудраваўшыся вальцам,
І кветка ў валасах.
«Асадніцкія дзеўкі»…
Гучаць — ліюцца замовай радкі верша са зборніка Марыі Вайцяшонак «Альбом для цёткі Марылі». Аб’ёмісты том, у якім проза, вершы, згадкі, мудрасць, настальгія, прыгажосць, шмат сэнсаў і падтэкстаў.
Вось сабралася згадаць, што ў Марыі Антонаўны 80-гадовы юбілей — і таксама падтэкст… Бо яна сама магла не ведаць пра гэтую дату.
«Асадніцкая дзеўка», дачка польскага асадніка, яна нарадзілася на далёкім Алтаі, у Змяінагорску, куды ў 1940-м саслалі сям’ю. Маці, беларуская сялянка, у час высылкі была цяжарная. Таму Марыя і не ведала ні свайго дакладнага дня нараджэння, ні нават года. Запісалі ўзрост пасля, прыблізна… І толькі нядаўна Марыя Вайцяшонак даведалася з дакументаў, што нарадзілася 1 снежня 1940 года.
Першае жытло яе — зямлянка, у якой змушаныя былі туліцца разам з козамі. Бацька там, у высылцы, хутка завёў іншую сям’ю. А «асадніцкім дзеўкам» давялося выжываць…
Далей па спасылцы