Літаратурнае прадмесьце

Сябар суполкі “Літаратурнае прадмесьце” Віктар Лупасін удзельнічае ў адборы Еўрабачання.

 

 

Зборнік, выдадзены да 10-гадовага юбілею суполкі “Літаратурнае прадмесце”
зборнік прадмесця

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

02.11.2017. Суполка “Літаратурнае прадмесьце”, музей Максіма Багдановіча. Літаратурныя Дзяды ў гонар расстраляных паэтаў. На паседжанні суполкі ўспомнілі Юрку Лявоннага, Юлія Таўбіна, Міхся Чарота, Тодара Кляшторнага, Цішку Гартнага, Сяргея Палуяна, Валерыя Маракова, а таксама Леаніда Маракова, Ігара Канановіча, Зміцера Саўку, Сяргея Вітушку, Зміцера Сідаровіча і, вядома, Віталя Скалабана. Максім Багдановіч прысутнічаў, як заўсёды.

Літаратурнае прадмесце

 

 

 

 

28.09.2017. Сёння разбіралі падборку вершаў Кацярны Тарасавай. Атрымалася вельмі цікавая размова, са спрэчкамі і чытаннем вершаў Бродскага.

 

Уручэнне самай першай прэміі “Блакітны Свін” . Лаурэатам стала Аксана Спрынчан. Дзеянне адбылося ў кавярні “Лондан”.
02.12.10 Літаратурнае прадмесьце” збіралася ў музеі Янкі Купалы.

https://be.wikipedia.org/wiki/Блакітны_свін

Антыгламурны «Блакітны Сьвін» і 100 пачак соку ўручаны

Увечары 21 красавіка падчас правядзення міжнароднай акцыі «Бібліяноч-2017», адбылося юбілейнае ўручэнне літаратурнай прэміі «Блакітны Сьвін».

Гэта адзіная літаратурная антыгламурная прэмія на Беларусі; заснавана суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе. Прысуджаецца за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую «самасць».Прэмія хоць і ўручаецца за сур’ёзныя дасягненні на ніве беларускай літаратуры і за ўклад у развіццё і прапаганду беларускай літаратуры, але носіць усё ж жартоўны характар, на тое яна і антыгламурная. Адпаведна і прызы з гумарам, без якога сёння ніяк. Пераможца ўзнагароджваецца дыпломам, на якім — на тле блакітнага неба красуецца выява пятачка (які адначасова нагадвае і электраразетку, праз якую можна падключыцца да натхнення і творчай энергіі). У якасці матэрыяльнай часткі ўзнагароды пераможца атрымлівае 100 чаго-небудзь на памяць: 100 алоўкаў, свечак, пластыкавых кубкаў…. Кожны год нешта рознае.Летась званне лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін» атрымаў Яраш Малішэўскі — за цікавыя праекты, праведзеныя цягам году, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі. Музыка Яраш Малішэўскі вядомы яшчэ і як гісторык, калекцыянер музычных інструментаў, суаўтар кнігі «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў».

А званне ганаровага лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін» атрымалі да 10-годдзя творчай дзейнасці Паэтычны тэатр «АРТ.С» ( ) — за адданасць беларушчыне, крэатыўнасць, шматгадовую папулярызацыю беларускай літаратуры, здольнасць аб’ядноўваць таленты і абуджаць сэрцы (прэмію і дыплом атрымала дырэктарка паэтычнага тэатра Аксана Спрынчан).У гэтым годзе на званне лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін — 2017» прэтэндавалі 7 кандыдатаў: Алесь Емельянаў, Павал Дарохін, Андрусь Якушаў, Тацяна Барысюк, Юрась Нераток, Ганна Федарук, Рагнед Малахоўскі. У галасаванні прыняло ўдзел каля ста чалавек.

Праграму адкрыла Аксана Спрынчан, ганаровы лаўрэат леташняй прэміі. Напярэдадні цырымоніі ўзнагароджвання адбыўся адкрыў канцэрт Яраша Малішэўскага і Вадзіма Клімовіча, якія выступілі са сваёй канцэртнай праграмай «Абрысы». Першая песня, якая прагучала на канцэрце у сценах купалаўскай бібліятэкі,  адпаведна — песня на верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?».

Пасля канцэртнай праграмы, якая прайшла пры поўнай залі, адбыўся выступ паэтаў суполкі «Літаратурнае прадмесце» пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай. Перад слухачамі выступілі паэты Віка Трэнас, Мікола Кандратаў, Юрась Нераток, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Таццяна Пратасевіч, Антон Саладоўнікаў, Павел Дарохін, Георгій Барташ, Віктар Лупасін і інш.. Дэбютавала і самая юная удзельніца — паэтэса Альжбэта—Браніслава Малішэўская—Спрынчан, якая прачытала свае вершы, апублікаваныя ў красавіцкім нумары часопіса «Бярозка».Сёлета, па выніках галасавання, званне лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін — 2017» атрымаў  Павел Дарохін — за цыкл канцэртаў, у якіх з’ядноўваецца паэзія, музыка і візуальнасць. Менавіта ён атрымаў большасць галасоў, і з вялікім адрывам. За яго прагаласавала амаль 60 % удзельнікаў галасавання. Апроч дыплома, ён, па традыцыі, атрымаў і 100 чаго-небудзь. Гэтым разам гэта былі 100 пачак соку. Як падлічылі арганізатары прэміі — гэта два вядры салодкага напою. Да таго пераможцу ўручылі кнігі аўтараў «Літаратурнага прадмесця». Як ён усё прызы павёз дадому, можна толькі здагадвацца.А званне ганаровага лаўрэата літаратурнай антыгламурнай прэміі «Блакітны Сьвін — 2017» атрымала сёлета Рэгіна Багамолава, загадчыца мінскай бібліятэкі імя Цёткі, у сценах якой праводзяцца творчыя вечарыны Паэтычнага тэатра «Арт.С».