Адзінка. Апавяданне.

Людміла Рублеўская

АДЗІНКА

фантастычнае апавяданне

Вядзьмак сядзіць на лаўцы каля свайго пад”езда. У руках — кульбачка, твар — у цені вялізнага капелюша, ногі — у залапленых валёнках з галёшамі. Нават пад”ездныя п”яніцы даўно страцілі надзею займець ад гэтага глухога жабрака нейкую капейчыну — хоць выпрошвалі на “апахмелку” і ў скупечы-пракурора з першага паверха, і ў высокамаральнай піянерважатай з пятага. Вядзьмак адсутным позіркам глядзіць у сціснутую шматпавярховікамі далеч, і бліскучыя зялёныя мухі грэюцца на ягоным шырокім капелюшы.

Чытаць далей

Лікантроп. Апавяданне.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

ЛІКАНТРОП

аапавяданне

Ствалы высокіх карабельных соснаў зверху бурштынавыя ад сонца, а пачынаючы з сярэдзіны цёмныя, быццам пастарэлыя, і ля самай зямлі кантрасна да юнай пяшчотнай скуры вяршыні пакрываюцца сівым змрочным мохам. Нават пры невялікім ветры дрэвы пагойдваюцца, сутыкаючыся шырока раскінутым голлем.Таму, хто глядзіць на іх з вакна маёнтка Варгуны, здаецца, што сосны ідуць проста на яго, нязграбныя і адначасова страшныя, ідуць на нягнуткіх сваіх нагах, нахіляючыся з боку на бок, і вось-вось праб”юць тонкае шкло, упраўленае ў свінцовыя рамы, жорсткім, як дзіды, голлем…

Чытаць далей

Кветка малайскага лёну. Апавяданне.

Людміла Рублеўская

Кветка малайскага лёну

Атрамантавая пляма на белай паверхні парты нагадвала профіль Гогаля. Нізкая грыўка, востры дзюбаты нос, вусы…

Міхась столькі сёння глядзеў на гэтую плямку, што калі б зараз заплюшчыў вочы — усё роўна працягваў бы яе бачыць.

Чытаць далей

Масоўка. Апавяданні.

Людміла Рублеўская

Масоўка

апавяданні

Людзі масоўкі

Можна ставіцца да іх скептычна — яшчэ адно «калямастацкае кола».

Масоўка… Фон для дзеяння на кіназдымачнай пляцоўцы.

Некаторыя трапляюць сюды выпадкова, на дзень-два, каб пасля ўсё жыццё расказваць, як здымаліся ў кіно. Некаторыя, што маюць сталыя прафесіі ў «рэальным» жыцці, прыходзяць сюды зноў і зноў, далучацца да таямнічага кіношнага свету.

Чытаць далей

Апавяданні. “Элачка” . “Антошка”.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

апавяданні

Сяброўкі

  1. Элачка

Не ведаю, як у цябе, паважаны чытaч, а са мной нярэдка здараецца ў хвілю задумення — злятаюць з вуснаў словы, нібыта не мной сказаныя, прынамсі, не ўсвядомленыя.

Зазвычай гэта глабальныя высновы, кшталту: «Жыццё цудоўнае» ці «Абрыдла ўсё». А бывае і ўвогуле нешта фантастычнае, але дужа экспрэсіўнае… Тады паспрабуй растлумачыць cвaім бліжнім, чым выклікaны той ці іншы эмацыйны ўскрык…

Чытаць далей