Людміла РУБЛЕЎСКАЯ
апавяданні
Сяброўкі
- Элачка
Не ведаю, як у цябе, паважаны чытaч, а са мной нярэдка здараецца ў хвілю задумення — злятаюць з вуснаў словы, нібыта не мной сказаныя, прынамсі, не ўсвядомленыя.
Зазвычай гэта глабальныя высновы, кшталту: «Жыццё цудоўнае» ці «Абрыдла ўсё». А бывае і ўвогуле нешта фантастычнае, але дужа экспрэсіўнае… Тады паспрабуй растлумачыць cвaім бліжнім, чым выклікaны той ці іншы эмацыйны ўскрык…