“У мяне няма ніводнага “пустога” дня, кожны дзень нейкая падзея”. Гэтыя словы Ігара Віктаравіча Волчака — не проста пра спрыяльныя абставіны… Такія людзі, як ён, самі ствараюць штодзённыя падзеі, імкнучыся зрабіць як мага болей, аддаць як мага болей, рэалізуючы свой талент…
публікацыя ў часопісе “Маладосць”, №10 2025
Хаця тут хутчэй трэба казаць у множным ліку: таленты. Бо заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ігар Волчак – не толькі легендарны рэжысёр-аніматар, але і кампазітар, музыкант, сцэнарыст, выкладчык… Пералічваць яго ўзнагароды за перамогі на ўсемагчымых конкурсах і фестывалях занадта доўга – само імя ўжо міжнародны брэнд… А згадаць яшчэ і грамадскую дзейнасць – узначальваў Саюз кінематаграфістаў, арганізоўваў і “журыў” фестывалі… Для размовы з Майстрам мы сустрэліся на кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе Ігар Віктаравіч стварыў столькі шэдэўраў. Дык ці можна сёння казаць пра “школу Ігара Волчака”? Што Майстар думае пра “маладую змену”?



