Прывіды беларускіх муроў. Ганна Радзівіл. Княгіня-сава.

Прэм’ера рубрыкі «Прывіды беларускіх муроў». Кажуць, што Ганна Радзівіл ператвараецца кожную ноч у саву


Заўсёды сцвярджала, што па колькасцi легенд, страшных паданняў, мрояў i зданяў на квадратны кiламетр Беларусь не саступае тым жа Iрландыi i Шатландыi. Толькi мы мала пра тыя легенды ведаем.

Давайце ж пачнем нашыя мiстычныя падарожжы па замках i сядзiбах, якiя народная фантазiя насялiла зданямi i прывiдамi. I найперш адправiмся ў Нясвiж, самы багаты на злавесныя ценi мiнулага.

Але не думайце, што нашай спадарожнiцай зробiцца вядомая Чорная Дама — прывiд Барбары Радзiвiл, прыўкраснай атручанай каралевы. Сёння мы здзейснiм падарожжа… пад крыламi прывiднай савы.


У сутарэннях Нясвiжскага палаца, на месцы пахаванняў уладароў-Радзiвiлаў, ёсць адзiнаццаць дзiцячых трунаў. Каля iх — саркафаг мацi маленькiх нябожчыкаў, Ганны Катажыны Радзiвiл з Сангушкаў. Усяго ж у яе было сямнаццаць дзяцей, выжыла — шэсць.

Зрэшты, шлюб княгiнi Ганны наўрад цi хто б мог назваць «з’яднаннем закаханых сэрцаў».

Чытаць далей

Людміла Рублеўская Пад залатымі трубамі Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік

 

Людміла Рублеўская

ПАД ЗАЛАТЫМI ТРУБАМІ 

Кінааповесць – фантасмагорыя па матывах гітарычных хронік

Імчыць вершнік. Мільгаюць магутныя дрэвы, узгоркі, палі…

Вершнік у ваўчынай скуры, накінутай на плечы, у скураным шлеме з рагамі час ад часу падносіць да вуснаў медны паляўнічы рог – на ім сляпуча ззяе адбітак сонца – закідвае галаву і трубіць. Гукі ўрачыста ўзлятаюць у неба. Над вершнікам кружляе чорны арол, які суправаджае яго.

– Так наш далёкі продак, найбліжэйшы радца вялікага князя Альгерда, за параду будаваць слаўны горад Вільню атрымаў ва ўладанні столькі зямлі, на колькі будзе чуваць гук ягонага рогу цягам дня… І герб наш адгэтуль – “Трубы”… І чорны арол – знак наш…

Вершнік працягвае свой шлях. Узнімаецца ў неба труба, на якой ззяе сонца… Кружляе ў небе чорны арол.

Чытаць далей