За кожнай, нават самай дзіўнай, легендай хаваюцца рэальныя факты… Але часам такую сувязь даводзіцца доўга адшукваць.
Вось, напрыклад, чаму ў адным з самых таямнічых замкаў Беларусі — у Смалянах на Аршаншчыне — народная фантазія пасяліла прывід каралевы Боны?
Сёння ад замка засталося няшмат, але руіны на беразе ракі Дзярноўка выглядаюць вельмі гатычна.
![](http://zviazda.by/sites/default/files/field/image/27-15_kopiya_5.jpg)
Дык вось, кажуць, што цёмнымі восеньскімі начамі, калі ад Дзярноўкі падымаецца туман, аднекуль з-пад зямлі гучыць музыка, у акне ацалелай вежы замка загараецца святло, і на гэтым фоне відаць цёмны сілуэт жанчыны. Нібыта «яна» і ёсць каралева Бона Сфорца, якая прыязджала сюды па падземных хадах, такіх шырокіх, што там мог праехаць экіпаж, запрэжаны трыма коньмі.