9 твораў беларускай літаратуры пра шпіталі і дактароў

https://zviazda.by/be/news/20201210/1607618829-nelga-paetu-ne-bayacca-rassechanay-grudnoy-kletki-i-vidovishcha-tago-yak-u

Сёння ўвага ўсяго свету прыцягнутая да тых, хто апынуўся на перадавой у змаганні з пандэміяй, — да медыкаў. Не выклікае сумнення, што іх подзвіг, неверагодныя цяжкасці, з якімі яны сутыкнуліся, напружанасць нашых дзён адлюструюцца ў літаратуры. Іначай — што ж яна за «люстэрка часу»?

Але пра медыкаў пісалі і раней — рабілі іх героямі твораў, а шпіталі — месцам дзеяння. Тут ужо ўсё залежала ад задумы аўтара — трагедыя адбудзецца ў такіх умовах альбо фарс, рамантычная гісторыя альбо антыўтопія.

Сацыёлаг Артур Франк сцвярджаў, што калі пісьменнік піша пра хваробу, гэта «падсвядомы пошук вылячэння». Але ў гісторыі нашай літаратуры былі і пісьменнікі — прафесійныя дактары. Успомніць хоць б Францыска Скарыну і верш Максіма Багдановіча, які апісвае прыгатаванне першадрукаром лекаў для хворага пана пісара земскага… Саламея Русецкая-Пільштынова, лекарка XVІІІ стагоддзя, пакінула дзівосныя мемуары пра тое, як лячыла і жонак турэцкага султана ў Стамбуле, і нясвіжскіх Радзівілаў, і расійскую імператрыцу. Алаіза Пашкевіч-Цётка працавала фельчарам, вядомы драматург Анатоль Дзялендзік, аўтар «Анастасіі Слуцкай», — урачом-псіхіятрам у Рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы. Урэшце, паміж прафесіяй літаратара і доктара шмат агульнага: жаданне ратаваць, выпраўляць заганы, хоць і сказаў Салжаніцын: «Мы не ўрачы, мы — боль».

Давайце ж успомнім, пра якія бальніцы пісалі ў класічнай беларускай літаратуры.


Чытаць далей

У пошуках атланта

Иван Шамякин написал роман о семейной драме друга

«Урачы хаваюць свае памылкi ў зямлю, архiтэктары прыкрываюць плюшчом»

Упершыню чытачы змаглi прачытаць раман, у якiм ёсць гэтыя словы, сорак пяць год таму ў часопiсе «Полымя». У тым жа годзе раман быў выдадзены асобнай кнiгай. А пасля публiкацыi ў «Роман-газете» па ўсiм Савецкiм Саюзе абмяркоўвалi новы твор беларускага пiсьменнiка Iвана Шамякiна «Атланты i карыятыды».

Андрэй Макаёнак са сваiм сябрам Iванам Шамякiным. 1981 год.

Чытаць далей