Первый биографический роман о Янке Купале был сожжен
35 гадоў таму адбылася падзея ў гісторыі беларускай літаратуры: у Маскве ў прэстыжнай серыі «Жизнь замечательных людей» выйшла кніга «Янка Купала». Гэта быў першы ў беларускай літаратуры біяграфічны раман-эсэ. Яго аўтар Алег Лойка, навуковец і паэт, выкладаў ва ўніверсітэце беларускую літаратуру, пра Купалу пісаў шмат. А вось замахнуцца на раман… Калі ж узяўся — прызнаваўся, што пісаў лёгка.