Як беларускія класікі сустракалі Новы год

https://zviazda.by/be/news/20201230/1609344040-yak-belaruskiya-klasiki-sustrakali-novy-god

Васіль Быкаў сядзеў пад сціртай, Караткевіча шпурнулі на сцэну, Шамякін ехаў у цягніку і плакаў

Таямнічасць, чаканне цуду, надзея… Каляды і Новы год ствараюць асаблівую атмасферу, якую прыемна аднаўляць у словах і вобразах… Падымае келіхі з палёнкай шляхціц Завальня, спароджаны фантазіяй Яна Баршчэўскага, у аповесці Змітрака Бядулі «Салавей» над палацам пана Вышамірскага «У цёмнае неба імчаліся з грукатам, з шыпеннем, з парахавым смуродам агнёвыя змеі ракет, ляцелі высока-высока і рассыпаліся ва ўсе бакі снапамі рознакаляровых іскраў-зорак»… У «Каласах пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча «Роў над сумятнёй і калатэчай збор вясковых музыкаў. Гулі дзве скрыпкі, пявуча вохкаў бас, мядзведзем раўла дуда, пяшчотна сапла жалейка, звонка ўдаралі цымбалы, і, вышэй за ўсё іншае, узлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен».


Але не толькі героі адзначалі зімовыя святы — а і самі аўтары! Вось толькі не заўсёды іхнія сустрэчы Новага года былі святочныя… Пісьменнік жа мусіць перажываць трагічныя часы разам са сваім народам. І занатоўваецца ім не тое, што звыкла, а тое, што ўражвае. Давайце ж пагартаем старонкі ўспамінаў, мемуараў, дзённікаў і даведаемся, як па-рознаму сустракалі Новы год і Каляды класікі беларускай літаратуры.

Якуб Колас еў ламанцы і растрэсваў на стол сена

Новая зямля. Каляды

Новая зямля. Каляды

Чытаць далей