- 12.01.2024 15:58
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура, Гісторыя
«Поехал я к Минским мурам, а там меня приняли гостинно и с бережением всяческим».
Так пісаў сябру малады настаўнік з «глыбінкі», які адпрацоўваў пасля размеркавання ў вясковай школцы. Ішоў 1955 год, згадваў настаўнік у лісце пра свой візіт на нараду маладых літаратараў, а звалі яго Уладзімір Караткевіч.
Калі працуеш з архіўнымі дакументамі, можна знайсці шмат нечаканага. Напрыклад, рукапіс артыкула вядомага паэта Анатоля Астрэйкі пад назвай «У секцыі паэзіі». Артыкул прызначаўся для публікацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва» і датаваны вераснем 1955 года. Анатоль Астрэйка быў адным з кіраўнікоў Шостай рэспубліканскай нарады маладых літаратараў, якая прайшла ў Мінску, вось і выказваў свае ўражанні.