Лёсы дэбютных кніг беларускіх літаратараў

Лёсы дэбютных кніг беларускіх літаратараў


«Я не самотны, я кнігу маю з друкарні пана Марціна Кухты» — пісаў, паміраючы ў Ялце, «у белым доме ля сіняй бухты», Максім Багдановіч: цешыўся, што ў гэтыя цяжкія хвілі мае пры сабе свой першы, але і, на жаль, апошні паэтычны зборнік «Вянок».


Процьма цікавых, трагічных, кранальных ці вясёлых гісторый звязана з першымі кнігамі. Расійскі паэт Някрасаў асобнікі свайго дэбютнага паэтычнага зборніка, выдадзенага на ўласныя грошы, выкупіў, каб… знішчыць. Амерыканскі пісьменнік Генры Мілер падпісаў першы свой раман «Молах» прозвішчам жонкі, бо ганарар мусіў выплаціць яе каханак. Іван Бунін першы ўласны паэтычны зборнік рассылаў усім, жадаючым і не жадаючым, бясплатна, з адзінай просьбай: каб пахвалілі — бо надта ж крытыкі задзяўблі.

Ёсць свае незвычайныя гісторыі і ў першых кніг беларускіх літаратараў — і класікаў, і сучаснікаў. Давайце з нагоды Сусветнага дня пісьменніка ўспомнім некаторыя з іх.

Канстанцыя Буйло. «Курганная кветка»

З дэбютным зборнікам гэтай дваццацігадовай паэткі звязаныя імёны двух самых вядомых беларускіх паэтаў, слыннага мастака і легендарнай мецэнаткі…

Чытаць далей

Пяць загадкавых любоўных вершаў беларускай паэзіі

Пяць загадкавых любоўных вершаў беларускай паэзіі


Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі самы час пагаварыць пра яе загадкі.

Вядома ж, у вершы мусіць быць таямніца… Магія.

У XVІІ стагоддзі беларускія знахары лячылі зубны боль з дапамогай верша, лацінскага паліндрома «sator arepo tenet opera rotas». Як гучыць! Хоць гэта ўсяго толькі практыкаванне для шкаляроў — «магічны квадрат», па якім недарасці вучыліся слоўнай гульні. Бессэнсоўная фраза, якая перакладаецца як «Сейбіт Арэпа змушае колы круціцца». Урэшце, усе замовы — суцэльная паэзія… Таму і імкнуцца спрадвеку выказваць у вершах свае любоўныя перажыванні. Выліваць горыч здрады — «А яна, а яна была толькі дзяўчына», прызнавацца ў каханні — «Мне доўгае расстанне з вамі чарней ад вашых чорных кос»…

Давайце сёння ўспомнім пяць беларускіх вершаў, за якімі хаваюцца нечаканыя гісторыі кахання.


pixabay.com

pixabay.com

Чытаць далей