Гутарка з Марыяй Вайцяшонак

Пісьменніца Марыя Вайцяшонак нарадзілася ў высылцы на Алтаі, вырошчвае касмеі і слухае рэпераў


…Адчыняюцца дзверы

Ў хаце,

Трэба сказаць

Гаспадыні,

Па што я

Прыйшла.

Па дарагія ўспаміны,

Быццам еду

З сёстрамі

З млына

на конях

Напудраваўшыся вальцам,

І кветка ў валасах.

«Асадніцкія дзеўкі»…

Гучаць — ліюцца замовай радкі верша са зборніка Марыі Вайцяшонак «Альбом для цёткі Марылі». Аб’ёмісты том, у якім проза, вершы, згадкі, мудрасць, настальгія, прыгажосць, шмат сэнсаў і падтэкстаў.

Вось сабралася згадаць, што ў Марыі Антонаўны 80-гадовы юбілей — і таксама падтэкст… Бо яна сама магла не ведаць пра гэтую дату.


«Асадніцкая дзеўка», дачка польскага асадніка, яна нарадзілася на далёкім Алтаі, у Змяінагорску, куды ў 1940-м саслалі сям’ю. Маці, беларуская сялянка, у час высылкі была цяжарная. Таму Марыя і не ведала ні свайго дакладнага дня нараджэння, ні нават года. Запісалі ўзрост пасля, прыблізна… І толькі нядаўна Марыя Вайцяшонак даведалася з дакументаў, што нарадзілася 1 снежня 1940 года.

Першае жытло яе — зямлянка, у якой змушаныя былі туліцца разам з козамі. Бацька там, у высылцы, хутка завёў іншую сям’ю. А «асадніцкім дзеўкам» давялося выжываць…

Далей па спасылцы

https://zviazda.by/be/news/20201217/1608215901-kvetki-maryi-pismennica-maryya-vaycyashonak-naradzilasya-u-vysylcy-na-altai

 

Чытаць далей