135 лет основателю библиотечного дела в Беларуси – Евгению Хлебцевичу
На пачатку ХХ стагоддзя ў вёсцы Кленiкi жыла незвычайная сям’я. Бацька, праваслаўны святар, даследваў старажытныя беларускiя кнiгi. Адзiн з сыноў стаў мастаком-партрэтыстам, другi арганiзоўваў бiблiятэкi i вывучаў масавае чытанне.
Дысертацыя Я.Хлябцэвiча была прысвечана ўплыву творчасцi Максiма Горкага на чырвонаармейцаў.
«Усе вёскi гарэлi пры непрысутнасцi нашых людзей. Кнiгi (10 скрыняў) закапаны ў вельмi надзейным месцы. Там тваё ўсё. Закапвалi я i Малiш. Твае рукапiсы пра беларускiх пiсьменнiкаў i лiсты iх тожа былi схаваныя там, у скрынях. Я ведаю дзе…»