Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

«Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я — пякучка-крапіва».

Гэты верш абвяшчаў з’яўленне беларускага байкапісца з пякучым псеўданімам.

Хоць падлеткам, падчас навучання ў Койданаўскай вучэльні, той быў перакананы, што сапраўдная паэзія — гэта вершы пра «сусветную тугу». І сам сачыняў пад Лермантава. Каб з рэдакцыі часопіса «Жизнь для всех» не даслалі кепскі водгук, хто ведае, ці надоўга тая туга ў творчасці зацягнулася б? Пасля ліста з рэдакцыі юны аўтар не браўся за пяро цэлых восем гадоў.

Звалі яго Кандрат Атраховіч. Але, як успамінае ўнучка, Алена Атраховіч, «Яго літаратурны псеўданім — Крапіва — настолькі адбіўся ў свядомасці чытачоў, настолькі шчыльна «прыклеіўся» да яго асобы, што знаёмыя і сябры нашай сям’і ўсіх нас, яго родных, называлі ды і дагэтуль называюць «крапівамі»… Псеўданім дзеда быў запісаны ў яго пашпарце. Выглядала гэта так: «Атраховіч Кандрат Кандратавіч (Кандрат Крапіва)».

Давайце ж пачнем з гісторыі твора, у якім упершыню прагучаў псеўданім.


«Крапіва»

Чытаць далей