Блакітны Сьвін-2018

http://novychas.by/kultura/tajamniczy-szpacyr-pa-mensku-u-biblijanocz-i-100

Таямнічы шпацыр па Менску ў «Бібліяноч» і 100 прызоў ад «Блакітнага Сьвіна»

У рамках мінскай Бібліяночы ў бібліятэцы імя Янкі Купалы 20 красавіка прайшла імпрэза «Шпацыр па таямнічых месцах Менска» з паэтычным аб’яднаннем «Літаратурнае прадмесце» і паэтычным тэатрам «Арт.С». А Людміла Рублеўская разам з Рагнедай Крышталюк уручылі чарговую антыгламурную літаратурную прэмію «Блакітны Сьвін».

«Блакітны Сьвін» — літаратурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе. У беларускім літаратурным асяроддзі яна лічыцца самай вясёлай і нефармальнай, і адзінай антыгламурнай літаратурнай прэміяй. Надаецца за «нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую „самасць“».

Людміла Рублеўская з Рагнедай Крышталюк
Чытаць далей

Да юбілею “Літаратурнага прадмесьця”

Сiмфонiя прадмесця

Молодежному объединению “Лiтаратурнае прадмесце” — пятнадцать лет

Пятнадцаць год таму, 29 лiстапада 2002 года, у газеце “Лiтаратура i мастацтва” з’явiлася абвестка: “Запрашаем! 5 снежня пройдзе арганiзацыйнае пасяджэнне лiтаб’яднання. Запрашаюцца маладыя паэты, празаiкi, крытыкi”.

На першае пасяджэнне да кiраўнiкоў, мяне i Вiктара Шнiпа, прыйшлi тады яшчэ пачынаючыя паэтэса Аксана Спрынчан i крытык Наталля Якавенка. Затым колькасць удзельнiкаў пачала расцi ў геаметрычнай прагрэсii… І за пятнаццаць год праз лiтаб’яднанне прайшло больш за сотню маладых творцаў. Многiя з iх сёння сталi вядомымi лiтаратарамi, выдаюць кнiгi, выкладаюць, кiруюць сваімi лiтаратурнымi праектамi. Калi пагартаць старонкi першага зборнiка суполкi, выдадзенага ў 2003 годзе, можна сустрэць такiя iмёны, як Алена Багамолава, Аксана Бязлепкiна, Арцём Кавалеўскi, Наста Кудасава, Рагнед Малахоўскi, Вiктар Iваноў (сёння ён вядомы пад псеўданiмам Лупасiн), Вiка Трэнас, Наталля Капа, Усевалад Гарачка, Серж Мiнскевiч, Наталля Кучмель, Марыя Шамякiна, Янка Лайкоў, Мiкола Кандратаў, Змiцер Арцюх, Таццяна Будовiч і iншыя. А колькi iмён яшчэ з’явiлася!

ФОТА АЛЯКСАНДРА СТАДУБА

Чытаць далей

15 год “Літаратурнаму прадмесьцю”!

Умацаванае, збудаванне

  • Суббота, 02 декабря 2017 00:43
Умацаванае, збудаванне

30 лістапада 2017 года ў музеі Максіма Багдановіча адбылося святкаванне 15-годдзя суполкі “Літаратурнае прадмесце”. Вечарына сабрала ўдзельнікаў суполкі розных гадоў – ад вытокаў да сучаснасці, а таксама гасцей, якія прыйшлі павіншаваць творчае аб’яднанне са святам.

Чытаць далей

30 лістапада 2017 г

18.30

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

15 год суполцы  “Літаратурнае прадмесце”

Людміла Рублеўская,   Віктар Шніп,   Аксана Спрынчан,  Яраш Малішэўскі,  Мікола Кандратаў,  Наталка Кучмель,  Віка Трэнас,  Віктар Лупасін  і гурт “Зеленахвостыя”,  Міхал Бараноўскі,  Таццяна Барысюк, Таццяна Будовіч-Барадуля,  Павел Дарохін, Таццяна Пратасевіч,  Усевалад Гарачка, Наста Грышчук, Кацярына Тарасава, Алесь Емельянаў-Шыловіч, Георгій Барташ, карацей, усё насельніцтва “Прадмесця” і тыя, хто хоча іх павіншаваць!

У праграме:

Бенефіс сімулякраў суполкі Рагнеды Крышталюк (ружовы парасон) і Інькі (Янькі) – жоўты парасон

Прэзентацыя індывідуальных дамоў прадмесцеўцаў, з якіх збудуецца “Літаратурнае прадмесце”.

Маскарад старога горада – прывід ратушы, дырэктар жаночай гімназіі, вандроўны менестрэль, войт і вайтоўна ды іншыя персанажы мінулага. Усе (амаль) чытаюць вершы. Некаторыя пяюць.

Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а

Уваход вольны

Чытаць далей