«Сдвину в пропасть сталактиты…» Пакручастыя дарогі Анатоля Дзеркача


Давайце параўнаем дзве цытаты… Вось першая: 


«У Міколы буракі —

Без папа і цуда —

Не узняць у дзве рукі:

Важаць па поўпуда!»

Вось другая: 

«Догорают последние свечи.

Замирают прощальные зовы.

И грядущих величий предтечи

Для кладбищенских склепов готовы».

Якімі вы ўяўляеце аўтараў гэтых строф? Ці шмат у іх агульнага? 

Чытаць далей

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Раман.

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію
Раман-інструкцыя

Мы прыйшлі ў гэты свет не для таго, каб праклінаць цемру, а для таго, каб запаліць у ім святло.

Уводзіны
Альбарутэнія для нас пачыналася як Гульня.
Мы напачатку не ведалі, што той, хто ўвайшоў у гэтую Гульню, ніколі ад яе не адмовіцца, як не можа крыж пазбавіцца ад адной з перакладзін і застацца крыжам.
У горадзе нас пяцёра.
На два мільёны — пяцёра…
Кожны прыйшоў у Гульню сваім шляхам. Якім? А хіба вы можаце пралічыць шлях кропель дажджу, якія сцякаюць па шыбе і ўрэшце зліваюцца ў адну ручаінку?
Неяк дажджлівым травеньскім вечарам мы сядзелі ў нашай улюбёнай кавярні, сцены якой завешаныя чорна-белымі сямейнымі фотаздымкамі і калекцыямі манетаў і савецкіх марак у зялёных драўляных рамачках, і спрабавалі паводле дзядулі Фрэйда згадаць свае першыя дзіцячыя ўспаміны… Таму я, карыстаючыся пачутым тады, проста абмалюю для вас нашыя партрэты — так бы мовіць, у сямейных інтэр’ерах…
Гэта гульня…
Усяго толькі — наша гульня.
Што нам да тых,
Хто спрабуе зямлю перайначыць?
Альбарутэніі позірк, як рана, гарачы.
Сонца маё… Ты забіла мяне, як ягня
На ахвярніку белым…
І кроў — паласою — на белым…
Ваўкалакі правылі маю пахавальную ноч.
Час, як рана, загоіцца.
Лёс разаб’юць, як акно.
Гэта толькі гульня…
І ўсяго толькі — мёртвае цела.

Чытаць далей