Экскурсія па “Авантурах”

 

RACYJA.COM
Штогадовы фестываль “Горад і кнігі” распачаўся літаратурнай экскурсіяй “Менск авантурны”.

https://www.racyja.com/kultura/u-mensku-prajshla-ekskursiya-pa-ramanakh/?fbclid=IwAR1L6je8BpP9yeeASppRk-cjUoDEtlHo8-YPlJLOpw40NP_bEQ86uedugno

Чытаць далей

Экскурсія па авантурам Вырвіча

Дарагія сябры! Вось ужо заўтра, 18 красавіка, а 19.00 адбудзецца экскурсія “Мінск авантурны” па маіх раманах пра авантуры Пранціша Вырвіча, з анімацыяй ад “Майстэрні ўражанняў” і з шыкоўным экскурсаводам Мікітам Монічам. Усё бясплатна і без рэгістрацыі! Жадаючыя падыходзяць а 19.00 на Рэвалюцыйную, 10, да помніка Мюнхгаўзену ў дворыку Музея гістторыі Мінску, ці, калі дворык будзе зачынены, сустракаюцца ля будынка МНС побач. ну неяк так. Карацей, хто пойдзе – падзяліцеся пасля ўражаннямі, ну і фоткамі) А са мной сустрэцца можна будзе 19 красавіка, а 15.00 на фестывалі “Горад і кнігі”, у бібліятэцы БНТУ на Якуба Коласа, 16. Усім заўтра цікавых авантур! .

Чытаць далей

Агульная дыктоўка адбылася!

Ну вось, Агульная дыктоўка па беларускай мове адбылася! А таксама раскрыццё таямніцы: пятая кніга пра авантуры Пранціша Вырвіча і Баўтрамея Лёдніка напісаная, бо менавіта ўрывак з яе і стаўся тэкстам дыктоўкі. Вельмі ўразіла, колькі прыйшло людзей рознага ўзросту – іх ніхто не прымушаў, яны ахвяравалі сваім выходным днём… І свята атрымалася! Быў незвычайна ўзнёслы настрой, адчувалася, што вакол аднадумцы, і іх сотні! Вялікая зала Нацыянальнай біліятэкі была практычна поўная – тымі, хто неабыякавы да беларускай мовы, хто любіць яе, хоча ўдасканаліць сваё веданне. Дзякую арганізатарам, дзякую Русі, якая агучвала тэкст. Файна,што было візуальнае суправаджэнне, якое тлумачыла складанаці тэксту… Напрыклад, хто такі Баўтрамей Лёднік, і як яго імя пісаць) Сярод тых, хто пісаў дыктоўку, быў нават Віктар Шніп)

http://www.belta.by/regions/view/fotofakt-agulnaja-dyktouka-proshla-v-minske-305275-2018/

Чытаць далей

“Давай пагаворым: Гістарычная проза Людмілы Рублеўскай”

“Давай пагаворым: Гістарычная проза Людмілы Рублеўскай”

“Я, гарадская  дзяўчынка, нарадзілася ў Мінску і ў дзяцінстве любіла гуляць на Кальварыйскіх могілках. Заўсёды ў мяне была прага спазнаваць сваю гісторыю”, – гаварыла на сустрэчы з дзевяцікласнікаміСШ № 67 і № 145 паэтэса, пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Людміла Рублеўская. Сустрэча адбылася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы 24 красавіка.

Людміла Іванаўна пазнаёміла падлеткаў з гісторыка-прыгодніцкімі творамі “Ночы на Плябанскіх млынах”  і «АвантурыСтудыёзуса Вырвіча”. Пісьменніца нагадала, што горад Мінск мае цікавую гісторыю і прэзентавала сваё новае апавяданне  «Староста Юзаф і булачніца Яўдахія». Авантурна-прыгодніцкае апавяданне пра Мінск канца 18-га стагоддзя ўвайшло ў зборнік “10+10: Мінск”, выдадзены ў  межах новага спецпраекта майскага кніжнага фестывалю “Горад і Кнігі”.  Апавяданне  «Староста Юзаф і булачніца Яўдахія” можна прачытаць у сеціве.

Таксама мы даведаліся, пра новы твор Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”.

Пасля сустрэчы выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры шчыра дзякавалі спадарыню Людмілу за сустрэчу. Яны гаварылі, што менавіта на такіх сустрэчах школьнікі бачаць сучасных беларускіх аўтараў і чуюць пра іх творы.

https://vk.com/album-22379705_253458449


Актыўная спасылка на ўсе фотаздымкі

Чытаць далей

Аўтограф-сесія

Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. Раман

У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды.

Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга — толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа дактароў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»… І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі.

Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.

Летась кніга Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» была ўганаравана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй, а раман «Дагератып» атрымаў другое месца літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца. Новы твор абяцае стаць не менш паспяховым.

Аўтограф-сесія аўтара пройдзе падчас мінскага кніжнага кірмашу на стэндзе выдавецтва ў суботу, 3 сакавіка, а 16.00 (будынак БелЭКСПа, пр-т Пераможцаў, 14).

Чытаць далей

30 лістапада 2017 г

18.30

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

15 год суполцы  “Літаратурнае прадмесце”

Людміла Рублеўская,   Віктар Шніп,   Аксана Спрынчан,  Яраш Малішэўскі,  Мікола Кандратаў,  Наталка Кучмель,  Віка Трэнас,  Віктар Лупасін  і гурт “Зеленахвостыя”,  Міхал Бараноўскі,  Таццяна Барысюк, Таццяна Будовіч-Барадуля,  Павел Дарохін, Таццяна Пратасевіч,  Усевалад Гарачка, Наста Грышчук, Кацярына Тарасава, Алесь Емельянаў-Шыловіч, Георгій Барташ, карацей, усё насельніцтва “Прадмесця” і тыя, хто хоча іх павіншаваць!

У праграме:

Бенефіс сімулякраў суполкі Рагнеды Крышталюк (ружовы парасон) і Інькі (Янькі) – жоўты парасон

Прэзентацыя індывідуальных дамоў прадмесцеўцаў, з якіх збудуецца “Літаратурнае прадмесце”.

Маскарад старога горада – прывід ратушы, дырэктар жаночай гімназіі, вандроўны менестрэль, войт і вайтоўна ды іншыя персанажы мінулага. Усе (амаль) чытаюць вершы. Некаторыя пяюць.

Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а

Уваход вольны

Чытаць далей