Агульная дыктоўка адбылася!

Ну вось, Агульная дыктоўка па беларускай мове адбылася! А таксама раскрыццё таямніцы: пятая кніга пра авантуры Пранціша Вырвіча і Баўтрамея Лёдніка напісаная, бо менавіта ўрывак з яе і стаўся тэкстам дыктоўкі. Вельмі ўразіла, колькі прыйшло людзей рознага ўзросту – іх ніхто не прымушаў, яны ахвяравалі сваім выходным днём… І свята атрымалася! Быў незвычайна ўзнёслы настрой, адчувалася, што вакол аднадумцы, і іх сотні! Вялікая зала Нацыянальнай біліятэкі была практычна поўная – тымі, хто неабыякавы да беларускай мовы, хто любіць яе, хоча ўдасканаліць сваё веданне. Дзякую арганізатарам, дзякую Русі, якая агучвала тэкст. Файна,што было візуальнае суправаджэнне, якое тлумачыла складанаці тэксту… Напрыклад, хто такі Баўтрамей Лёднік, і як яго імя пісаць) Сярод тых, хто пісаў дыктоўку, быў нават Віктар Шніп)

http://www.belta.by/regions/view/fotofakt-agulnaja-dyktouka-proshla-v-minske-305275-2018/

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.