“КАЛІНОЎШЧЫНА” Ў РАННЯЙ ПРОЗЕ У. КАРАТКЕВІЧА І Л. РУБЛЕЎСКАЙ
А.В. Герцык
УА МДПУ ім. І.П.Шамякіна
Аналіз ранняй прозы абодвух аўтараў выяўляе любоў да гісторыі беларускага народа, яго духоўнасці і таленавітасці. У 1952 годзе на беларускай мове напісана апавяданне У. Караткевіча ―Паляшук‖, упершыню апублікаванае на старонках газеты ―Літаратура і мастацтва‖ ў 1987 годе. Яно вяртае нас да часоў разгрому паўстання Каліноўскага напачатку 60-х гадоў ХІХ стагоддзя. Эпіграф, якім пачынаецца твор, падводзіць чытачоў да таго, што аповед пойдзе пра трагічныя і драматычныя лѐсы ўдзельнікаў паўстання. Пачатак апавядання ―Паляшук‖ уражвае эмацыйнасцю і напружанасцю аўтарскага аповеду: ―Край дагараў, і разам з тым выпаўзала на свет тое, што раней старанна хавалі: здрада, падлога і мярзотны жах. Усе падонкі людства пачалі сваю мышыную вазню ля гожага нават зараз трупа Паўстання. Махровымі кветкамі ўзраслі лжывыя даносы, шантаж, правакацыя. Спуджаныя бюргеры выкладвалі з кішэняў столькі грошай, сколькі жадаў агаворшчык, абы толькі потым, пры вобыску, не знайшлі дзесьці ў доме альбо ў адрыне падкінутай зброі‖ [1, с. 72]. Пісьменнікам досыць умела спалучаюцца розныя стылі: вайсковы загад і эмацыйная характарыстыка здраднікаў, рамантычна ўзвышаны вобраз Паўстання суседнічае с людской мярзотай і супрацьстаіць ѐй. Рух сюжэту вызначаецца супрацьстаяннем капітана Румянцава і палешука, імя якога не называецца, відаць свядома і падкрэслена такім чынам тыповасць вобраза. Румянцаў падцягнуты, вопытны вайсковец, але яго душа не знаходзіць спакою, бо яе раз’ядае знутры асэнсаванне таго, што робіцца не тое, што трэба. Паляшук паказаны такім, які ѐн ѐсць: бедны, у простым адзенні, непрыгожы і знясілены, але ўнутрана моцны і непахісны: ―Ён быў данельга брудны, з амаль бязвусым тварам, і таму цяжка было станоўча сказаць, стары ѐн ці малады. Нізенькі, у нязменных поршнях і кажуху, з голаю галавою, ѐн стаяў перад афіцэрамі, шчыльна сціснуўшы сківіцы. Выцягнутая з-за паяса сякера і старая стрэльба, а таксама вагніва і крамень у скураной торбачцы былі ўлікамі‖ [1, c. 72–73]. Але у сваю апошнюю хвіліну ѐн робіцца нібыта вышэйшы ростам: яго выпрамляе вялікая ідэя свабоды, якая прагучала ў яго апошніх словах: ―Гэта я падпаліў, – сказаў ѐн. – Вы мяне заб’яце, але я сваѐ імя перадаў іншаму, і ѐн вас таксама падпаліць і заб’е, бо кроў бедных людзей… І вы МГПУ им. И.П.Шамякина
97
прыйшлі ў гэты лес, не паклаўшы хлеба на пень, і ѐн вас не выпусціць адсюль. Вы тут памраце, бо вы кепскія людзі, і я вас сапсаваў‖ [1, с. 76]. І побач з гэтай сцэнай у апавяданні змешчаны не менш драматычны эпізлд, калі з’яўляецца жонка палешука з дзецьмі. Яе партрэт выпісаны таксама падкрэслена рэалістычна, ѐн арганічна перагукваецца з партрэтам яе мужа: ―…ля самай дарогі стаяла нейкая жанчына ў лахманах, са змрочным тварам, падобным на твар заморанай разумнай жывѐліны. Двое дробных дзяцей трымаліся за яе падол, трэці вісеў у нейкім лянтуху за плячыма. У яе былі сурова нахмураныя бровы і глыбока праваленыя вочы, якія глядзелі некуды ў бок паляны‖ [1, с. 175]. Кожная с мастацкіх дэталяў вельмі красамоўная, усе разам падкрэсліваюць драматызм становішча жанчыны, якая толькі што стала ўдавой. Раптам і Румянцаў, і Ратч, якія прычыніліся да расстрэлу ні ў чым не павіннага чалавека, пачулі яе лямант-вой. Плач жанчыны так падаецца пісьменнікам, што ўзнікае адчуванне роспачнага смутку-жалобы самой зямлі. Апавяданне ―Паляшук‖ – гэта, як нам бачыцца, першая мастацкая апрабацыя тых ідэй і вобразаў, якія складуць аснову канцэптуальнай сутнасці, якой вызначаецца пралог да рамана ―Нельга забыць‖. І хоць асноўная ўвага аўтара скіравана на трагедыю сялянства, якое традыцыйнай гістарычнай навукай лічылася асноўнай рухаючай сілай паўстання, аднак выклікаюць пэўную цікавасць і вобразы афіцэраў рускай арміі, якія кіравалі карнымі акцыямі на мяцежных ускраінах расійскай імперыі. Асабліва вобраз Ратча. Па нараджэнні ѐн ліцвін, шляхціц, а па адукацыі і запатрабаваннях – бліжэй да расійскай культуры. Гэтая супярэчнасць этнічнага і культурнага вызначае сутнасць яго паводзін. Ён разумее гэтага непісьменнага палешука лепш за астатніх сваіх саслужыўцаў; Ратч адчувае тое, што яны не ў стане адчуць: ―Ратчу падабаўся гэты дзікун, нягледзячы на тое, што гэта была жывѐла, тупая і знікаючая з кожным пакаленнем. Бачная была ў гэтай жывѐле нязломнасць. Калі паляшук глядзеў на пушчу – Ратчу здавалася, што гэта арол, пасаджаны ў клетку, пазірае на высокія, залітыя сонцам горы. Там шмат часу трымаецца святло, а тут, па лагчынах, ужо ляжыць цемра і імгла, і ніколі ўжо не прашумець яму на верхавінах магутнымі сваімі скрыдламі. Ратч любіў селяніна сваіх беларускіх абшараў, пакорнага, рэлігійнага, набітага забабонамі да мазга касцей і, разам з тым, моцнага, вытрымлівага‖ [1, с. 74]. Пісьменнік падводзіць чытача да разумення традыцыі быцця беларускай шляхты, што аказалася на дзяржаўнай службе ў статусе расійскага вайсковага чыноўніка. У пралогу да рамана ―Нельга забыць‖ вобразы Сорава і ПораЛеановіча шмат у чым нагадваюць афіцэраў з апавядання ―Паляшук‖. Пры гэтым на новым канцэптуальна-эстэтычным узроўні выяўляецца прысутнасць беларускай шляхты ў гісторыі паўстання 1863 года. Праз некалькі дзесяцігоддзяў і Людміла Рублеўская ў сваіх ―Шляхецкіх апавяданнях‖ таксама звяртаецца да гісторыі паўстання 1863 МГПУ им. И.П.Шамякина
98
года. На пачатку апавядання ―Слова гонару‖ яна малюе партрэт стомленага маладога шляхціца Андруся, які хаваецца ад жандараў, што ідуць па ягоных слядах: ―Пачыналіся цѐмныя лістападаўскія ночы – бяззорныя , чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітая жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю – усѐ-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчыне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і нельга было нават паварушыцца, каб адчуць знямелае ад холаду цела – нібыта яно само ўжо з туману і мокрай зямлі‖ [2, с. 321]. Як і ў ранняга У. Караткевіча, у апавяданні яго паслядоўніцы адчувальны той жа трагедыйны пафас: прырода прымае на сябе жалобную адзнаку безнадзейнасці, марнасці спадзяванняў персанажа на магчымае ўратаванне. Толькі як творца Л. Рублеўская прадстаўляе іншы час. Быў вопыт У. Караткевіча, былі новыя матэрыялы (архіўна-дакументальныя, навуковыя) наконт гісторыі паўстання і лѐсу паўстанцаў. І найперш лѐсу і ролі ў паўстанні беларускай шляхты. Невыпадкова герой яе апавядання – малады шляхціц. Ці не следам за Караткевічам яна надзяляе і адпаведным іменем – Андрусь. У творах яе літаратурнага папярэдніка часта сустрэнем імя Андрэй: у ―Дзікім паляванні караля Стаха‖ – гэта Андрэй Беларэцкі і Андрэй Свеціловіч, у рамане ―Нельга забыць‖ – Андрэй Грынкевіч. Зазначым, што пры некаторым знешнім падабенстве у Л. Рублеўскай адчуваецца свой падыход да той гістарычнай эпохі. Сюжэт, у прыватнасці, набывае камерны характар, галоўнай робіцца гісторыя няўдалага кахання Андруся і Анэлі, якая ахвяравала сваім шчасцем, каб выратаваць жыццѐ каханага. Рэалізм мастацкіх дэталяў, лаканічная манера аповеду, уласцівая для караткевічаўскага твора, у Л. Рублеўскай набывае іншы характар: публіцыстычныя адступленні ў тэксце‖Слова гонару‖ вытрыманы ў прыгожым, умоўна-кніжным стылі: ―Гэта здарылася якраз два гады таму. Магічнае слова ―воля‖ яднала людзей, і перамога, здавалася, вось-вось спусціцца да іх па срэбных аблачынках, і пратрубіць у залатую трубу, і ўзмахне празрыстымі крыламі над іхняй зямлѐй, назаўжды вольнай‖ [2, с. 323]. Калі ў Караткевіча ворагі палешука намаляваны мярзотнымі нягоднікамі, то Валянцін і Андрусь не саступаюць адзін аднаму, расіянін таксама трымае слова гонару, як і Андрусь – вернасць паўстанню. Самае складанае становішча, безумоўна, у Анэлі, якая больш абвострана ў параўнанні з мужчынамі ўспрымае падзеі. Не трэба забывацца, што Л. Рублеўская – сама жанчына, таму і надала сваѐ, жаночае, бачанне маральнай калізіі апавядання. У. Караткевіч таксама спалучыў тэму кахання і барацьбы супраць расійскага самаўладдзя ў апавяданні ―Кніганошы‖. Расійскія рэвалюцыянеры-дэмакраты карыстаюцца пракламацыямі і літаратурай, якую выдаюць за мяжой, а праз мяжу яе носяць кантрабандыстыкніганошы. Пісьменнік у экспазіцыйнай частцы апавядання з іроніяй МГПУ им. И.П.Шамякина
99
малюе грамадска-палітычную сітуацыю пасля забойства Аляксандра ІІ: ―Бо нейкія людзі, у парыве сыноўскай удзячнасці, кінулі дзве бомбы ў цара-вызваліцеля і разнеслі яго ў шматкі. Гэта было нечувана і супраціўна Богу. Таму забойцаў павесілі, а на месцы замаху пабудавалі храм з чырвонага граніту. Але нішто не змянілася. Пакутнік спачываў у Бозе, або ў фамільнай царскай магільні, а змусіцелі баламуцілі і падбухторвалі людзей. І вось таму пагранічнай варце даводзілася мала спаць: з-за мяжы насілі крамолу – літоўскую, рускую, польскую, а за апошні час – як невыразна казалі пагудкі – яшчэ і нейкую мясцовую, тутэйшую‖ [1, с. 261]. Апошня фраза датычыцца першых спроб выдання кніжак на роднай, беларускай, мове. Галоўных герояў два: абруселы немец Фердзі Вольке і прапаршчык Алег Буткевіч, беларус, сын эканома з невялікага маѐнтка, які марыць пра подзвігі і славу, а яшчэ і пра каханне: ―Значыць – подзвіг і каханне. Другую частку свае жыццѐвае праграмы прапаршчык нядаўна пачаў выконваць: выпадкова сустрэў на местачковым кірмашы сялянскую дзяўчыну і вось ужо восьмы раз хадзіў за сем вѐрст у мястэчка, каб убачыць яе. Імя ў яе было цудоўнае – Гануся, ды і ўся яна як найлепш падыходзіла для будучай рамантычнай гісторыі: сінявокая, ціхая, сціплая, але ў кожным руху стрыманая сіла. А пра хаду і казаць не трэба. Дзіва, а не хада! Лебедзь плыве, а не дзяўчына ідзе! Словам, у гэтым сэнсе Буткевіч быў цалкам давольны сабою‖ [1, с. 264]. Душа Алега поўніцца рамантычнымі марамі, але жыццѐ хутка не пакідае ад іх нічога: у сакрэце пагранічнікі застрэлілі спачатку брата, а потым і бацьку Ганусі. І толькі пасля гэтага яна прызналася, што з’яўляецца дачкой славутага кантрабандыста Карча, а потым праклінае юнака: ― – Ён не ведаў, – сказала яна. – Дык ведай: і татка… і брат… мае… Думаеш – не плакала, дык і не мае. Гонару многа яшчэ перад вамі плакаць. Нашы гэта ведаюць. <…> – Ідзі адсюль. Духу каб твайго не было‖ [1, с. 275]. Буткевіч знаходзіць у сабе сілы, каб адмовіцца ад мар пра вайсковую славу і подзвігі. Цаной маральных пакут ѐн знаходзіць сваѐ месца ў жыцці: ―Заўтра я падам у адстаўку, Вольке. І вы падтрымаеце мяне. І няхай суд, а я з’еду з кардона зараз, цяпер‖ [1, с. 275]. Падобная ж сітуацыя разгорнута ў апавяданні Л. Рублеўскай ―Цені забытага карнавалу‖. Наста і Стась пакахалі адно аднаго, але яны нічога не ведаюць пра мінулае. Справа ў тым, што бацька Стася ўзначальваў карны атрад, які вынішчаў паўстанцаў і іх памочнікаў, ад яго пацярпелі пан Міхал і Магда Карвары, бацькі Насты. Мінула дваццаць гадоў, дзеці падраслі, і здарылася непазбежнае: яны сказалі адно аднаму пра свае пачуцці. Здаецца, што ―шчасце так блізка, так магчыма‖, але мінулае ўварвалася ў гэту ідылію і літаральна праз хвіліну страшная праўда паўстала перад імі. Міхал Карвар схільны ўсѐ дараваць, але Магда, яго жонка, дараваць не хоча нікому і нічога: ―Дараваць і забываць – гэта мы, беларусы, умеем. Ты МГПУ им. И.П.Шамякина
100
ўжо забыўся, што Залессе належала тваім продкам на працягу пяці стагоддзяў? Ты забыўся, што трыццаць сем’яў з Залесся панам палкоўнікам, цяперашнім гаспадаром, былі высланыя ў Сібір, за дапамогу бунтаўшчыкам – былым іхнім панам? А мужчыны перад гэтым пакаштавалі бізуна. І ніхто з сасланых не вярнуўся. А цяпер на грошы, сабраныя з палескіх сялян, вучыцца гэты высакародны паніч. Які таксама збіраецца сялян вызваляць… Няхай бы вызваліў хоць аднаго з тых, сасланых ягоным бацькам! <…> І ты дапусціш, каб твая дачка, а ў мяне ѐсць такія падазрэнні, пакахала сына падлюгі і ката, чалавека, які колісь гнаіў цябе ў каменным лѐху і загадваў карміць сялѐдкай і не даваць вады, каб змусіць прадаць братоў? А табе было ўсяго васямнаццаць, і яны не мелі ніякіх доказаў, што ты быў інсургентам… І калі я дабілася спаткання, ты быў увесь спухлы і скусаны пацукамі і вошамі і не мог трымацца на нагах… А калі цябе пацягнулі назад, я бачыла, як гэты… чалавек… ударыў цябе па твары, напярэдні надзеўшы скураную пальчатку. Як быццам выконваў непрыемную, але карысную і патрэбную працу. Я не магу гэтага забыць, Міхал…‖ [2, с. 376]. І калі ў апавяданні Караткевіча Алег Буткевіч знайшоў у сабе сілы перажыць эмацыйны катарсіс і вярнуцца да свайго народа, да сваіх братоў, то Стась такога выйсця знайсці не здолеў і таму скончыў жыццѐ самагубствам. Юнак з апавядання Л. Рублеўскай мусіць таксама беларус, бо імя ―Стась‖ (Станіслаў) не расійскае. Апроч таго, носьбіткай родавай памяці ў пісьменніцы з’яўляецца жанчына, маці, Магда Карвар, тады як Міхал здольны дараваць свайму ворагу мінулае і не супраць кахання Насты і Стася. Ёсць і яшчэ адзін аспект, які яднае абодва апавяданні, – гэта матыў кахання дзяцей, чые бацькі з’яўляюцца ворагамі. Гэты матыў прадстаўлены ў сусветнай літаратуры трагічнымі вобразамі Рамэа і Джульеты з аднайменнай трагедыі У. Шэкспіра, а таксама вобразамі Агнесы і Атакара з трагедыі Генрыха фон Кляйста ―Сям’я Шрофенштэйн‖. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што беларускае прыгожае пісьменства паспяхова развіваецца ў рэчышчы сусветнай мастацкай культуры, а творчасць У. Караткевіча і яго паслядоўнікаў – выдатны доказ таго, што наша літаратура, мастацтва даўно пазначана не толькі праявамі тутэйшасці (праява нацыянальнай адметнасці), але і таленавітым узбагачэннем сусветнай літаратурнай традыцыі. Спіс асноўных крыніц 1. Караткевіч, У. Поўны збор твораў у 8-мі тамах / У. Караткевіч. – Мінск: Маст. літ., 1988. – Т. 3: Проза. – 512 с. 2. Рублеўская, Л.І. Ночы на Плябанскіх млынах: рам