НазадКультура

Прэзентацыя кнігі «Пісьменніцкія вандроўкі» адбылася ў Мінску

Аўтар: Лізавета Голад05.12.2025 | 12:36

Прэзентацыя кнігі вядомай беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай «Пісьменніцкія вандроўкі» адбылася ў кінатэатры «Піянер» 4 снежня.


Прэзентацыя кнігі «Пісьменніцкія вандроўкі» адбылася ў Мінску

Гэта кніга — сапраўдны скарб для аматараў падарожжаў па Беларусі. Яна адкрывае родны край з невядомых і таямнічых бакоў. Дарэчы, гэта выданне можна выкарыстоўваць як даведнік, дзякуючы адзначаным геалакацыям.

Чытаць далей

Ігар Волчак: “Стыль майго жыцця – імправізацыя”

“У мяне няма ніводнага “пустога” дня, кожны дзень нейкая падзея”. Гэтыя словы Ігара Віктаравіча Волчака  — не проста пра спрыяльныя абставіны… Такія людзі, як ён, самі ствараюць штодзённыя падзеі, імкнучыся зрабіць як мага болей, аддаць як мага болей, рэалізуючы свой талент…

публікацыя ў часопісе “Маладосць”, №10 2025

Хаця тут хутчэй трэба казаць у множным ліку: таленты. Бо заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ігар Волчак – не толькі легендарны рэжысёр-аніматар, але і кампазітар, музыкант, сцэнарыст, выкладчык… Пералічваць яго ўзнагароды за перамогі на ўсемагчымых конкурсах і фестывалях занадта доўга – само імя ўжо міжнародны брэнд… А згадаць яшчэ і грамадскую дзейнасць – узначальваў Саюз кінематаграфістаў, арганізоўваў і “журыў” фестывалі… Для размовы з Майстрам мы сустрэліся на кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе Ігар Віктаравіч стварыў столькі шэдэўраў. Дык ці можна сёння казаць пра “школу Ігара Волчака”? Што Майстар думае пра “маладую змену”?

Чытаць далей

Выйшла мая новая кніга

У кнігу паэзіі «Сад камянёў» увайшлі лепшыя вершы Людмілы Рублеўскай, напісаныя на працягу сарака гадоў, пачынаючы ад першых публікацый. Філасофскае асэнсаванне свету, адвечных экзістэнцыяльных праблем —  жыццё і смерць, творчасць і прафанны свет, ахвярнасць і прагматычнасць — знітавана з асэнсаваннем шляхоў беларускай гісторыі, месца беларусаў у свеце, са шчырай любоўю да роднай зямлі. Толькі ад непаўторнай нацыянальнай культуры магчымы шлях ва Універсум, толькі ведаючы і шануючы гісторыю свайго народа, можа адбыцца асоба, сцвярджае аўтар сваімі творамі, якім уласцівы экзістэнцыйны роздум і напружаны псіхалагізм, рэфлексіўная медытатыўнасць і іранічны досціп.

https://izdatelstvo.by/catalog/khudozhestvennaya_literatura/1140

Чытаць далей

Вячаслаў Нікіфараў: Штучны інтэлект – гэта востры меч, які кінулі ў натоўп.

Маладосць, №8 2025

“Творчасць прадугледжвае ўнутраную свабоду. Ты робішся такім рэжысёрам, якім цябе зробіць твой характар, твая асоба, гэта не схаваеш”. Так сказаў аднойчы ў гутарцы са мною гэты Майстар.

Ён мае права так гаварыць. Яго фільмы запамінаюцца адразу… «Зімародак», «Хлеб пахне порахам”, “Фруза”, “Бацькі і дзеці”, “Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі”, “Душа мая,  Марыя”… Легендарныя стужкі, якія ўвайшлі ў гісторыю. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі Вячаслаў Нікіфараў шмат гадоў працуне на беларускай культурнай пляцоўцы, хоць нарадзіўся не тут… Але карэнні ў яго, аказваецца, ёсць і беларускія – дзядуля па маці Георгій Уладзіміравіч Курт нарадзіўся на нашай зямлі.

06-10-2023 Фото Александра Кушнера, г. Минск, Театр имени Горького, малая сцена. Мастер-класс кинорежиссера Вячеслава Никифорова. Вячеслав Никифоров.
Чытаць далей

Людміла Рублеўская КАМЕНЬ У ДРЫГВЕ газетныя гісторыі

Карусь

Калі камень б’ецца аб камень, высякаецца іскра.

Калі камень падае на зямлю, пакідае след.

Камень у дрыгве – гэта павольнае апусканне на дно, якога, можа, зусім і няма…

–Швэдар мне падарыў адзін бандыт. Куртачку – паэт, у якога сын жыве ў Канадзе. Начаваць на лецішчы пускаюць… Свет не без добрых людзей. Не без добрых…

Паэт Карусь, з якім Часлава толькі што зрабіла незапланаваную гутарку, прыжмурыўся, быццам у ягоныя шалёна-сумныя шэрыя вочы пасвяцілі ліхтаром, закінуў за спіну патрапаны заплечнік, і пайшоў з рэдакцыйнага кабінету – у нікуды, у вечнасць, у славу… А папраўдзе, на вакзал, адкуль шлях быў просты, як пляшка: электрычка-вёска-матчына хата. У доўгіх валасах Каруся заблыталіся срэбныя ніты, з якіх не спляцеш ні каштоўнага ланцужка, ні сілка на самую кволую мятлушку.

Гутарка атрымалася цікавай і дзіўнай.

Чытаць далей

«Глыбока ў званочку краскі пчала ўздыхае сасмаглая»


Дзіўныя мы, людзі, нам не дагодзіш… Халоднае лета — скардзімся, гарачае — зноў скардзімся, наракаем на спёку… Каб потым, дажджлівымі восеньскімі вечарамі, з настальгіяй яе ўспамінаць. Спякотныя дні кожны перажывае па-свойму… У кожнага свае спосабы ратунку. А мы давайце перагартаем самыя сонечныя старонкі беларускай літаратуры і пабачым, што рабілі ў гарачыню героі.


Чытаць далей