Інтэрв’ю на Onliner

https://people.onliner.by/opinions/2019/07/12/neformat-108?fbclid=IwAR2_DkcovOcj6wNOPUtmgyf_jsoDjOW5xHmEReG6RSqP-V0IttP1m2xc0Sw

Людміла Рублеўская піша раманы на гістарычныя сюжэты. З лёгкасцю прыдумляе герояў для сваіх кніг, змяшчаючы іх у XVII, XVIII, XX стагоддзі. І, канечне, у наш час. Многія параўноўваюць яе творы з кнігамі незабыўнага Уладзіміра Караткевіча. А іншыя — з Джоан Роўлінг, аўтарам кніг пра Гары Потэра. Рублеўская піша шмат і для розных чытачоў.

У канцы гэтага года павінен выйсці мастацкі фільм па кнізе пісьменніцы — пра авантурныя прыгоды беларусаў дзвесце гадоў таму.

— У чэрвені скончыліся здымкі фільма па вашай кнізе «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» — прыгодніцка-авантурным рамане з рэаліямі XVIII стагоддзя. Вы сачылі за працай. Задаволеныя тым, як усё прайшло?

— Гэта немагчыма проста апісаць у некалькіх словах, бо гэта была для мяне новая эпоха, якая скончылася. Хаця ў прынцыпе з сусветам кіно знаёмая. Калі была малая, у мамы была сяброўка на «Беларусьфільме», і я часта здымалася ў масоўцы. Я там пераздымалася ва ўсіх фільмах 1970-х… Таму цяпер была такая крутая — ведаю кіно знутры. Але аказалася, што ў параўнанні з маімі дзіцячымі ўспамінамі тут шмат новага. Тым больш што на гэты раз я была каля манітора, каля рэжысёра. І гэта зусім іншае. Гэта было хвалююча.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.