Так, часта настаўнікам даводзіцца прыдумваць штосьці арыгінальнае, каб дастукацца да вучняў. Давайце пагартаем старонкі кніг беларускіх пісьменнікаў і ўспомнім, якімі незвычайнымі педагагічнымі прыёмамі карысталіся там настаўнікі.
Пасадзіць разам дрэвы
Малады настаўнік Лабановіч, правобразам якога ў эпапеі Коласа «На ростанях» быў сам аўтар, патрапіў выкладаць на Палессе. Ён разумее, што сялянскім дзеткам, якія гадуюцца ў суладдзі з прыродай, цяжка абмежаваць сябе школьнымі сценамі.
«— Вось што, дзеці, — сказаў раз вучням настаўнік, — сёння па абедзе прыходзьце з рыдлёўкамі. Будзем капаць ямкі, а заўтра ўсе пойдзем у лес, прынясём маладых дрэўцаў і абсадзім нашу школу.
Дзеці адзін перад другім спяшаліся запэўніць настаўніка, што яны прынясуць рыдлёўкі, і з вясёлым дзіцячым гоманам, як пчолкі з вулля, высыпалі з школы на вуліцу, напаўняючы яе звонкімі, шчаслівымі галасамі».
Шпацыр па лесе Лабановіч выкарыстоўвае таксама, каб даць дзецям урок:
«Настаўнік спыніўся з вучнямі на сухім месцы ў лесе і вёў з імі размову аб тым, што бачылі перад сабою, і аб значэнні тае справы, дзеля якой яны прыйшлі».
А калі дрэўцы былі пасаджаныя, дзеці атрымалі яшчэ адзін урок — справу трэба даводзіць да канца, клапаціцца пра яе плён:
«На кожнае дрэва вызначыў ён вучняў, даручыўшы ім догляд за выхаванцамі».
Даць прыклад мужнасці
Уражвальная балада Янкі Сіпакова «Урок» прысвечана рэальнаму здарэнню: сербскі настаўнік Мілае Паўловіч адмовіўся супрацоўнічаць з фашысцкімі акупантамі і быў расстраляны разам са сваімі вучнямі. Яго апошнімі словамі былі — «Страляйце, я і зараз вяду ўрок».
«Дзеці, супакойцеся,
Мы правядзём сягоння з вамі
Апошні свой урок…
Па-першае, давайце мы паўторым
Мінулае.
Хто ведае, скажыце мне,
Што значыць радасць, воля, смех, Радзіма?
О, столькі рук —
Засвоілі вы добра урок мінулы.
А цяпер давайце запішам тэму новага урока..
Прабачце, не запішам, а запомнім.
Увага, Глішыч! Не глядзі спалохана
На аўтаматы…
Не круціся…
Значыць, тэма:
„Звяры дваццатага стагоддзя“.
Мэта:
Вас навучыць хачу я ненавідзець
Такіх звяроў…
Страляйце ж, крывасмокі!
Чакаеце…
Ну што ж, тады прадоўжым
Урок наш, дзеці… Перад вамі экспанаты,
Не выкапнёвыя — жывыя экспанаты
І жорсткасці, і трусасці звярынай:
Яны ж баяцца нават вас, малечы,—
Безабаронных,
Вяснушчатых,
Кволых,
Хоць кулачкі адны — ўся ваша зброя…
Цішэй, не шморгай носам, Йовановіч!
Баяцца…
А таму, зірніце, абчапляўшыся
Гранатамі,
Нажамі,
Кулямётамі,
З дзяцьмі ваююць смела, неданоскі…
Не чысці, Крсціч, у фашыста боты —
На іх дыміцца кроў тваіх бацькоў…
Страляйце ж, ваўкаўё!»
Паставіць за стырно карабля
Героі аповесці Івана Сяркова «Мы — хлопцы жывучыя» упершыню пасля вайны ідуць у школу. Тры гады нямецкай акупацыі «у школе спалі чужыя салдаты, тут учынялі п’янкі паліцаі, нават нямецкія коні стаялі, а пасля ляжалі ў класах сумёты і разгульваў па калідорах вецер».
У вучняў няма добрай адзежы і абутку, не хапае падручнікаў, сшыткі зробленыя са шпалераў… Але настаўнікі стараюцца, каб урокі праходзілі цікава. Напрыклад, галоўны герой Іван Сырцоў вельмі любіць урокі геаграфіі Дар’і Мікалаеўны, на якіх адбываюцца… водныя падарожжы, на якіх патанае ўвесь клас. Настаўніца кожны занятак пачынае з таго, што прапаноўвае якому-небудзь вучню правесці карабель водным маршрутам паміж двума пунктамі.
«Калі карабель тоне, гэта значыць, што тонеш і ты, і ніхто цябе не выратуе, пакуль усё як след не вывучыш. Дар’я Мікалаеўна — жанчына строгая, з ёю жарты дрэнныя. Мы ўсе яе крыху пабойваемся. А мне такія вандраванні падабаюцца. Я не вяду ўказкай па абшарпанай, тысячу разоў падклеенай мучным клейстарам карце; я заўсёды плыву на караблі пад ветразямі, бачу халодныя хвалі і камяністыя берагі, гарады, як на тых паштоўках з Еўропы, тыграў, сланоў, тубыльцаў і яшчэ шмат такога, што мне хацелася б пабачыць насамрэч. А знайсці дарогу — невялікая хітрасць».
Праўда, пачалі караблі тануць і ў галоўнага героя… А ўсё чаму? З-за кахання.
«А я хіба вінаваты? Мой карабель шчасліва выйшаў з Мурманска, з спадарожным ветрам без прыгод даплыў да Англіі, нягледзячы на густую смугу ўдала абмінуў праліў Ла-Манш, і тут у мяне за спіной хтосьці хіхікнуў. Гэта мяне крыху збянтэжыла. Можа, не туды заехаў? Азіраюся — Каця прыжмурыла адно вока і чагосьці хітра ўсміхаецца. Пакуль я пакутліва думаў, чаго гэтае канаплянае насенне спачатку разбірае смех, а потым кідае ў фарбу, мой карабель нейкім чынам вылез на бераг і спакойна падаўся па гарачых пясках Сахары ўпоперак Афрыкі. У іншы раз з-за той жа канапатай чартоўкі забраўся я са сваім крэйсерам прама ў Альпы. Вёў-вёў указкай па вадзе, мінуў самае небяспечнае месца, дзе ні мора, ні зямлі, а толькі выглядае з-пад паперы рудая марля, а потым азірнуўся — і на табе: апынуўся ў гарах.
— Твой карабель разбіўся аб скалы! — абвясціла Дар’я Мікалаеўна і грозна паабяцала: — Заўтра зноў спытаю».
Даць пачытаць кнігу Купалы
Маленькі герой аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб» Данік жыве ў Заходняй Беларусі, якая апынулася пад уладай панскай Польшчы. Пайшоў ён у школу, а там усё па-польску, змушаюць дзяцей чужую мову вучыць. Чытае бедны хлопчык лемантар, чытае, нічога не разумее, у старэйшых сяброў пытаецца… Што, напрыклад, за «храпка» такая ў вершы? І тыя рады даць не могуць.
«Данік глядзеў на Міколу. Сябар яго ўстаў, падышоў да паліцы і зняў з яе нейкую кнігу.
— Гэта Купала,— сказаў ён.— Той самы, што і пра Машэку напісаў. Памятаеш? — падмаргнуў ён Даніку…
— І пра мяне ён напісаў,— гартаў кнігу Мікола.— Глядзі вось, верш: „Я шавец-маладзец“. І пра цябе напісаў. Пра цябе і пра маму тваю. Вось паглядзім. Ага! Ну, слухай.
Гэта была размова беднай маці-сялянкі з хлопцам сваім, які пасвіў чужыя каровы. У хлопца было тое, чаго ў Даніка ніколі не будзе — бацька і браты. Было і тое, чаго ў Даніка яшчэ няма,— служба ў чужых людзей. Было, аднак, і галоўнае, што радніла Сівага з тым пастушком,— горкая доля.
Мікола чытаў, стоячы сярод хаты:
Як у служкі сходзяць леты —
Ў пастуха,
Пытай, маці, птушкі гэтай —
Канюха.
Запытайся гэтай хмары —
Гэтых слёз;
Гэтай кветкі на папары —
Гэтых лоз;
Гэтай грушы сярод поля
І балот:
Яны ўсе аб маёй долі
Вядуць шчот.
Ну і галоўнае, што ты, браце Даніла, запамятай назаўсёды:
Не плач, маці, і не злуйся
На жыццё,
Як я ў сілачку ўбяруся,
Змагу ўсё.
Вось так, брат, і запісана. Зразумела?
У адказ Данік змог вымавіць толькі сваё „ыгы“. За яго адказала маці.
— Як жа хораша, божачка,— уздыхнула яна.— Чула, Алена, га? — спытала ў Міколавай маці, якая таксама не прала, а слухала.
— Ну, што, Данік,— сказаў Мікола,— хочаш вось так навучыцца чытаць?
— Ыгы!,,
— Калі „ыгы“, дык ідзі цяпер і вучы сваю храпку, а ўвечары прыходзь.
І вось быў вечар, у які яшчэ адзін заходнебеларускі пастушок з мужыцкай прагнасцю на ўсё жыццё запамінаў трыццаць дзве літары ўжо не чужое граматы. І была пасля вечара ноч, у якую ў старой, занесенай снегам хаціне доўга не мог заснуць маленькі чалавек».
Чытаць Авідзія і вучыць любові да Радзімы
Герой апавядання Івана Навуменкі «Настаўнік чарчэння» — Апалінарый Феактыставіч, які да рэвалюцыі выкладаў у гімназіі лаціну, а ў савецкай школе — чарчэнне. Яго вучні хуценька разабраліся, што адцягнуць увагу выкладчыка можна, папрасіўшы штось распавесці аб той мёртвай мове:
«Cтapы нacтaўнiк aдpывaў cвoй пoзipк aд клacнaгa жypнaлa, i нa твapы ягo пaяўлялacя ўcмeшкa. Ён, вядoмa, здaгaдвaўcя, штo нe пpaгaй вeдaць нoвae лaцiнcкae cлoвa гapыць ягo яшчэ нe cтaлы aпaнeнт. Aлe пepaaдoлeць cпaкycy i нe aдкaзaць нa пытaннe Aпaлiнapый Фeaктыcтaвiч нe мoг…
— Cлoвы cвaбoдa, кнiгa i дзeцi нa лaцiнcкaй мoвe мaюць блiзкae гyчaннe, — нaтxняўcя cтapы нacтaўнiк, — лiбэpac, лiбэpa, лiбpы… Гэтa ж тaк лёгкa зaпoмнiць…»
Нягледзячы на такія хітрыкі, дзеці шчыра паважалі настаўніка: «Гэтyю пaвaгy клaca aдчyвaў i caм нacтaўнiк, xoць знeшнe, здaвaлacя, янa нe пpaяўлялacя нi ў чым. Пacля ўдaлaгa чapцяжa, зpoблeнaгa кiм-нeбyдзь з дзecяцiклacнiкaў, Aпaлiнapый Фeaктыcтaвiч cтaвiў yмeльцy пяцёpкy, зaкpывaў жypнaл i, cтpoгi, cyp’ёзны, пaдымaўcя нaд клacaм.
— Baм тpэбa дyмaць нe тoлькi пpa гэтыя чapцяжы, — зaяўляў ён. — Пapa ўжo кoжнaмy з вac зpaбiць для cябe чapцёж ycягo бyдyчaгa жыцця. Aлe ў гэтым вaм лeпш зa мянe дaпaмoжa Aвiдзiй…
Aпaлiнapый Фeaктыcтaвiч пaчынaў чытaць Aвiдзiя. Гoлac y ягo быў cлaбы, пpыглyшaны, ён дpыжaў i зpывaўcя, aлe cтapoгa нacтaўнiкa cлyxaлi з зaтoeным дыxaннeм. Hixтo нe paзyмeў cлoў лaцiнcкaгa вepшa, якi пepaжыў мнoгiя cтaгoддзi, aлe ўce, здaeццa, aдчyвaлi мaгyтнae, yзнёcлae пaчyццё, cxaвaнae ў дaлёкix, ypaчыcтыx мeтpax.
— Aвiдзiй любiў cвaю зямлю, як мoжa яe любiць вялiкi cын cвaёй Aйчыны, — нaтxняўcя cтapы нacтaўнiк. — Taмy ягo cлoвa бyдзe жыць дa тaгo чacy, пaкyль бyдзe ўлaдapыць чaлaвeк нa зямлi.
…3pэдкy клacy ўдaвaлacя ўцягнyць Aпaлiнapыя Фeaктыcтaвiчa ў paзмoвy, дaлёкyю aд ягo любiмaй лaтынi. Ён быў нe вялiкi мaйcтap aдкaзвaць нa пытaннi юнaкoў i дзяўчaт, якiя пpaз нeкaлькi мecяцaў збipaлicя пaйcцi ў нoвы, нeвядoмы i цiкaвы для ix cвeт.
— Mы з вaмi, мaлaдыя cябpы, людзi poзныx эпox, — звычaйнa зaяўляў cтapы нacтaўнiк. — Mae жыццёвыя пpынцыпы нe пaдыдyць для вac. У вac ёcць нeштa нoвae, чaгo нe вeдaлa мaё пaкaлeннe. Mнe ўжo цяжкa дaгнaць вac i нaвaт цяжкa вac дoбpa paзyмeць. Aлe ў нac з вaмi ёcць aднa тaкaя pэч, якyю нeльгa aдaбpaць нi aд вac, нi aд мянe. Гэтa нaшa Paдзiмa. Бepaжыцe яe чэcць, няciцe яe cлaвy нaпepaд…»
Аднойчы Aпaлiнapый Фeaктыcтaвiч падказаў, што напісаць на срэбнай табакерцы, якую аднакласнікі хацелі падараваць Косцю, які паступаў у лётную вучэльню: «Patriam nostram amare et defendere debemus…» — «Paдзiмy нaшy любiм i aбapaняць яe пaвiнны».
Калі Беларусь апынулася пад нямецкай акупацыяй, Aпaлiнapый Фeaктыcтaвiч нaзвaў caлдaт, што рабавалі мірных жыхароў, гpaбeжнiкaмi, і нават на допыце ў афіцэра заявіў: «Ёcць дoбpaя лaцiнcкaя пaгaвopкa, якaя ўзнiклa дa тaгo, як вapвapы paзбypылi Pым, „Aquila non captat muscas…“ — „Apлы нe лoвяць мyx“. У вaшыx caлдaт нa шaпкax apлы, aлe яны пaдoбныя дa злыx гieн».
Настаўніка расстралялі. А ягоны былы вучань Косця, які стаў баявым лётчыкам і ніколі не забываўся ўрок старога настаўніка пра тое, што трэба любіць і бараніць Радзіму, дапамагаў вызваляць роднае мястэчка.
Разыграць сцэну з гісторыі
Бедны княжыч Алесь Загорскі з караткевічаўскіх «Каласоў пад сярпом тваім»! Забралі яго з дзядзькавання, ад мужыкоў, якім аддалі на часовае выхаванне, і давай паскоранымі тэмпамі вяртаць дзіцяці арыстакратычныя манеры і адукоўваць. Цэлая плойма настаўнікаў займалася з юным Алесем, кожны прыдумляў свой спосаб. Monsieur Jannot даваў урокі рыторыкі, прыгожага пісьменства і танцаў і дэманстраваў вытанчаныя манеры, англічанін містэр Крэбс, які займаўся з Алесем верхавой яздой, наадварот, не саромеўся ў выразах. А вось немец Людвіг Арнольдавіч, які біўся з Алесем над нямецкай і латынню плюс матэматыка і гісторыя, разыгрываў перад выхаванцам сцэны з гісторыі:
«Гувернёр стаяў перад сакратэрам у позе Гракха на форуме: рука выцягнута дагары далонню, вялікі палец адстаўлен убок. Твар ганарысты. Брушка наперад. Гэта ён граміў бязбожных рымлян, што задалі такой шкоды нямецкай айчыне».
Стары князь Даніла Вежа таксама ведаў, што дзіця трэба найперш зацікавіць. А паколькі пакрыўджаны ім унук не жадае наведаць прыдворны тэатр, Вежа падае рэпертуар так: «На наступны вечар павінен ісці „Дубіна, палескі разбойнік, або Дзівосы закінутага млына“, потым „Сід“, „Рычард Трэці“, або Гісторыя аб тым, як зладзей кароль утапіў брата ў бочцы з мальвазіяй і забіў… Ну, словам, доўга. Яшчэ пяць піэс.
Князь назнарок прыбавіў да назвы славутай трагедыі доўгую тыраду, каб было цікавей».
Ці трэба казаць, што Алесь застаўся паглядзець спектаклі?
Няхай жа ўрокі ў гэтым навучальным годзе пройдуць плённа, незвычайна і з карысцю не толькі для розуму, але і для душы.
Людміла РУБЛЕЎСКАЯ