Штрыхі да партрэта старшыні Саюза мастакоў БССР Аляксандра Грубэ

«З пачуццём лютасці да ворага, які спаганіў нашу зямлю, зруйнаваў наша шчасце, я пакінуў горад, у якім прайшлі лепшыя гады жыцця. Я замкнуў сваю майстэрню і свята берагу ключ ад яе. Там засталіся апошнія мае працы і яшчэ не кранутыя разцом вялікія абрубкі дрэва — беларускага дуба і ліпы — каштоўны матэрыял для скульптуры. Я заканчваў тады скульптурную групу „Грабары“…»

Чытаць далей

Штрыхі да партрэта Паўліны Мядзёлкі

«Гэткім шчырым каханнем яе атуліў,

З гэткай ласкай глядзеў у яе сумныя вочы, —

Як і сонца не туліць расквечаных ніў,

Як і зоры людзям не ўглядаюцца ўночы!…

Столькі песень над песнямі ёй я напеў,

Столькі думак злажыў аб ёй важных, таёмных, —

Як і бор гэтак з ветрам шумець не шумеў,

Як і век гэткіх дум не злажыў для патомных!

…Утварыў з яе шчасце з-пад шчасцяў сваё —

Чарадзейную княжну з аповесці дзіўнай,

І пад ногі ёй кінуў жыццё сваё ўсё…. 

А яна?.. А яна была толькі… дзяўчына!..»

Гэты горкі верш Янка Купала напісаў пра сваё палкае і нешчаслівае каханне — прыгажуню Паўліну Мядзёлку, першую выканаўцу ролі Паўлінкі. Так яна найперш і ўвайшла ў гісторыю — пакутлівай Музай вялікага нацыянальнага паэта.


Чытаць далей

«Ступае сонца, як багіня…» Як беларускія літаратары пісалі пра сонца

Вось і дачакаліся мы цёплых і сонечных дзён… І хоць пісьменнікаў можа натхняць любое надвор’е — хоць табе залева, хоць завіруха, усё-ткі пад ясным сонейкам нават самы вытанчаны эстэт адчувае сябе ўтульней. Недарэмна Оскар Уайльд, які ў маладосці гатовы быў усю жывую і цалкам недасканалую, на яго думку, прыроду замяніць на створаныя мастакамі пейзажы, насіў у пятліцы сланечнік. Кветку, якая заўсёды паварочваецца «тварам» да сонца… «Загляне сонца і ў наша ваконца» — сцвярджалі беларускія адраджэнцы на пачатку дваццатага стагоддзя, марачы пра росквіт нацыянальнай культуры і незалежнасць беларусаў. Давайце паглядзім, як, падобна такому ж сланечніку, за сонцам сачылі літаратары і як адлюстроўвалі ўбачанае на старонках сваіх твораў.


Чытаць далей

Людміла Рублеўская ЧАТЫРЫ КАЛОНЫ Апавяданне

Першая калона

Якія яны былі вялізныя…

Неба ўтрымаюць, не тое, што мармуровы гаўбец шляхецкай сядзібы з не зусім шляхецкай назвай Кадаўбцы.

Да такіх калонаў трэба пад’язджаць на антычнай калясніцы… Ці калі ўжо звычайнай карэтай, дык не з адной парай коней.

Нарэшце сядзібны дом Даўгавухаў набыў паважаны выгляд. Чатыры мармуровыя калоны ў порціку – як чатыры стыхіі, што ладзяць гармонію сусвету… Тэтрада, сакральная лічба Гермеса, сымболь справядлівасці… Чатыры райскія ракі, чатыры літары невымаўляльнага імя Бога… У чацвёртым крузе пекла жміндзе і марнатраўцу прыйдзецца бясконца ўскочваць на гару вялізны камень… У чацвёртым крузе рая вядуць бясконцыя мудрыя гаворкі душы мысляроў… Чатыры евагелістыя прынеслі Слова, чатыры вершнікі Апакаліпсісу здзейсняць яго вырак… Чатыры слупы, на якіх трымаецца дом, і кожны мусіць быць умацаваны ахвярай…

Малады ўладальнік Кадаўбцоў, пан Габрусь Даўгавух, найменш думае пра Апакаліпсіс. А таксама мартатраўства і тым болей скупецтва. Ён шчодры, адважны і разумны, і шчыра кахае сваю Анэлю з Залескіх – тры месяцы, як пашлюбаваліся, месяц, як вярнуліся з вандроўкі ў Італію, і праз паўгады падоўжыцца род Даўгавухаў…

Чытаць далей

«Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння»

Напэўна, кожны пачатковец марыць пачуць такую параду ад мэтра, каб ужыць — і адразу стварыць шэдэўр. Мэтры звычайна таксама не супраць штосьці разумнае прамовіць захопленым слухачам… Праўда, парады, як сцвердзіцца ў літаратуры, даюць не толькі класікі. Па праўдзе, дык сёння і той самы пачатковец можа ў сваім блогу іншых павучаць. Усемагчымых курсаў, як напісаць раман ці паэму, — як галубоў ля толькі што накрышанай булкі.


Чытаць далей

«А старасці няма! Ты ёй не вер…»

Колькі цікавага і нават загадкавага ў біяграфіі гэтай паэткі!

Яе візітнай карткай стаў верш, напісаны ў родным Вішневе на Валожыншчыне пры сузіранні квітнеючых садоў: «Люблю наш край, старонку гэту…»


Пра сваё паходжанне Канстанцыя пісала так:

Чытаць далей

Гайд па беларускіх скульптурах літаратурных персанажаў


У старым савецкім мультфільме пра падарожжа хлопчыка Нільса з гусямі ёсць уражлівы эпізод: Нільс апынаецца ноччу ў старым горадзе, дзе ажываюць скульптуры… Адны добрыя, другія ганарыстыя, з дрэва, з бронзы, з каменю — у кожнай свой характар і свая гісторыя…


Я часам уяўляла такую ж сітуацыю. Праўда, у маім маленстве помнікаў у родным Мінску было не так ужо шмат… У асноўным — афіцыёзныя… Вось зараз уявіць падобную містычную сцэну захапляльна — столькі з’явілася цікавых скульптур, у тым ліку так званых гарадскіх. І не толькі ў гонар канкрэтных людзей, але і літаратурных персанажаў.

Чытаць далей