Юлія АЛЕЙЧАНКА
РЭЦЭПТЫ ШЧАСЦЯ
Людміла РУБЛЕЎСКАЯ ПАНТОФЛЯ МНЕМАЗІНЫ Мн., Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018.
Жывучы ў нашай «напаўвіртуальнай» рэальнасці, можна часам паверыць у немагчымае, вярнуць незваротнае… Але як жа быць з пачуццямі, памяццю, болем? Як не страціць аблічча ў гульнях лёсу? На старонках новага дэтэктыўнага, рамантычнага, псіхалагічнага рамана Людмілы Рублеўскай такіх «рэбусаў» — безліч. Як і планаў: часавых, прасторавых, ментальных…