«Глыбока ў званочку краскі пчала ўздыхае сасмаглая»


Дзіўныя мы, людзі, нам не дагодзіш… Халоднае лета — скардзімся, гарачае — зноў скардзімся, наракаем на спёку… Каб потым, дажджлівымі восеньскімі вечарамі, з настальгіяй яе ўспамінаць. Спякотныя дні кожны перажывае па-свойму… У кожнага свае спосабы ратунку. А мы давайце перагартаем самыя сонечныя старонкі беларускай літаратуры і пабачым, што рабілі ў гарачыню героі.


Чытаць далей

Па слядах юнага Купалы

Першая вандроўка ў гэтым годзе пачалася для нас з замка… А менавіта з самага таямнічага замка Беларусі Белы Ковель (я пра яго ўжо пісала ў артыкуле «Балі ў разбураным замку»). Руіны ў Смалянах на Аршаншчыне, ля рэчкі Дзярноўка, нагадваюць чэрап — пустыя ваконныя праёмы як пустыя вачніцы. Готыка, карацей… А восеньскімі начамі, калі ад ракі падымаецца туман, у вокнах замка загараюцца агні і рухаецца ў танцы сілуэт жанчыны — гэта каралева Бона…


Чытаць далей

«У замку Рагачыкскім філосаф вялікі» Самыя таямнічыя творы беларускай літаратуры

Чытач любіць загадкі. І гэта датычыцца не толькі дэтэктываў ды містыкі. У гісторыі літаратуры ёсць творы самых розных жанраў, над загадкамі якіх дасюль б’юцца і звычайныя чытачы, і літаратуразнаўцы. Што хацеў сказаць аўтар? Хто гэты аўтар? Калі і дзе напісаны твор, што ў ім зашыфравана? Творы-таямніцы маюцца і ў беларускай літаратуры. Давайце згадаем некаторыя з іх…


Чытаць далей

Як Вялюгін пісаў закрытую рэцэнзію на Караткевіча

«Снягі і зоры за акном.

Заснулі ў хаце ўсе даўно.

Бярозка юная галлём

Паціху стукае ў акно.

А ты плывеш у белы свет…

Сінее плынь тваіх вачэй…

І найдалейшая з планет

Сяла суседняга бліжэй».

Гэтую песню пад назвай «Бярозка» на музыку Ігара Лучанка беларускі касманаўт Пётр Клімук узяў з сабой у якасці талісмана ў касмічны палёт…

А словы той касмічнай песні належаць паэту Анатолю Вялюгіну, 100-годдзе якога прыпала на апошнія дні 2023 года.

Нарадзіўся паэт у Машканах Сенненскага раёна, частка дзяцінства прайшла на хутары Кляпчэва, пакуль бацька ездзіў у заробкі. «Машканы, Івоні, Ракіты, хутар Кляпчэва — авеяныя лесавым шумам мацерыкі майго маленства», — успамінаў паэт. Дарэчы, яго бацька быў фельчарам, маці — настаўніцай, былой гімназісткай. А прозвішча павінна было быць Вялюга. Але калі бацьку забрывалі ў салдаты яшчэ царскай арміі, яго беларускае прозвішча «ўдасканалілі», так і з’явіўся паэт Анатоль Вялюгін. Які, дарэчы, у 1939–1940-х гадах, пакуль быў студэнтам літфака Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у «Звяздзе».

Давайце даведаемся цікавыя факты пра яго дзякуючы дакументам з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Вершы на пуцявінах смерці

Вялюгіну было сямнаццаць, калі пачалася вайна. Якія складаліся планы! У 1940-м паралельна з навучаннем на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута і працай у «Звяздзе» ён нават прайшоў курс кінематаграфічнага майстэрства пад кіраўніцтвам Даўжэнкі на сцэнарным факультэце інстытута кінематаграфіі ў Маскве.

«Мяне вайна застала ў Мінску. Пад бомбавымі ўдарамі дрыжалі зямля і муры. У высокім доме над паркамі і скверамі мітусіліся птушкі. Хісталася трывожная ноч у пажарах. Сасмягла пакутная дарога, цягнучыся на Чэрвень, Беразіно і далей — па лясах, па густым, у зялёным дымку красавання жыце. Пешкам дабраўся да раз’езда Лычкоўскага — ёсць такі на перагоне Багушэўск — Віцебск. Там працаваў бацька; родныя верылі, што прыйду, чакалі, каб разам падацца на ўсход. Пад калёсамі зарыпеў горкі шлях выгнання. Над ім ад зары да зары віселі „гарбатыя“ фокеры. Лёзна, Рудня, лясы Духаўшчыны, Дарагабуж… Ехалі, ішлі бежанцы. На запыленыя бальшакі, на матак і дзяцей, на машыны і на калгасныя статкі з-за хмар нырцавалі самалёты. У эшалон змаглі залезці аж у Вязьме. Я зразумеў, што вершы, калі ёсць патрэба, нараджаюцца, як і жыццё, усюды, нават на пуцявінах смерці».

Чытаць далей

«Як мудрасці сімвал нятленны». Вобраз Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў беларускіх літаратурных творах

Год, які толькі што наступіў, пройдзе пад знакам падрыхтоўкі да вялікага свята — 900-годдзя Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага праваслаўнага манастыра. Сакральнае месца беларусаў, авеянае легендамі… У 1125-м годзе манастыр заснавала святая прападобная Еўфрасіння Полацкая, адзіная дачка полацкага князя Барыса Усяславіча. Па сёння захаваўся Спаса-Праабражэнскі сабор, пабудаваны па яе замове майстрам Іаанам. Сюды святая Еўфрасіння ахвяравала легендарны напрастольны крыж, зроблены майстрам Лазарам Богшам… 


Гэтае месца натхняла творцаў розных часоў… Давайце каляднымі днямі згадаем, як вобраз святой абіцелі занатаваўся на старонках мастацкіх твораў.

Чытаць далей

Што адбывалася ў 1955 годзе на нарадзе маладых літаратараў

«Поехал я к Минским мурам, а там меня приняли гостинно и с бережением всяческим».

Так пісаў сябру малады настаўнік з «глыбінкі», які адпрацоўваў пасля размеркавання ў вясковай школцы. Ішоў 1955 год, згадваў настаўнік у лісце пра свой візіт на нараду маладых літаратараў, а звалі яго Уладзімір Караткевіч.

Калі працуеш з архіўнымі дакументамі, можна знайсці шмат нечаканага. Напрыклад, рукапіс артыкула вядомага паэта Анатоля Астрэйкі пад назвай «У секцыі паэзіі». Артыкул прызначаўся для публікацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва» і датаваны вераснем 1955 года. Анатоль Астрэйка быў адным з кіраўнікоў Шостай рэспубліканскай нарады маладых літаратараў, якая прайшла ў Мінску, вось і выказваў свае ўражанні.


Чытаць далей

Таямніцы зборніка «Жалейка»

«Я не паэта, 

о крый мяне Божэ!»

Не рвуся я к славе гэткай 

ні мала,

Хоць песеньку-думку 

і высную можа,

Завуся я толькі — 

Янка Купала».

Так гучаць першыя радкі першага зборніка самага вядомага беларускага паэта, які стаў брэндам Беларусі.


Што ж, гэта было ў духу яго часу, і гучыць, калі разабрацца, зусім не прыніжальна: не я пяю — народ, не я складаю — нешта вышэйшае за мяне гаворыць праз мае вусны, праз мае радкі…

Чытаць далей

«Зpaбiць для cябe чapцёж ycягo бyдyчaгa жыцця»

Так, часта настаўнікам даводзіцца прыдумваць штосьці арыгінальнае, каб дастукацца да вучняў. Давайце пагартаем старонкі кніг беларускіх пісьменнікаў і ўспомнім, якімі незвычайнымі педагагічнымі прыёмамі карысталіся там настаўнікі.


Пасадзіць разам дрэвы

Чытаць далей

Таямніцы біяграфіі Уладзіміра Уладамірскага

«У людзей майго пакалення сталеюць ужо ўнукі, маладыя людзі, для якіх дзіўна бывае, калі яны даведваюцца, што чагосьці некалі не было. Ды і не так ужо даўно. Напрыклад, у беларусаў не было сталага тэатра, не было ўніверсітэта, не было… Яны, нашы нашчадкі, шчаслівыя, бо ў іх ёсць, дзе праявіць свой талент і што развіваць далей. Майму ж пакаленню выпала шмат што рабіць упершыню».


Чытаць далей