Людміла Рублеўская
ПАД ЗАЛАТЫМI ТРУБАМІ
Кінааповесць – фантасмагорыя па матывах гітарычных хронік
Імчыць вершнік. Мільгаюць магутныя дрэвы, узгоркі, палі…
Вершнік у ваўчынай скуры, накінутай на плечы, у скураным шлеме з рагамі час ад часу падносіць да вуснаў медны паляўнічы рог – на ім сляпуча ззяе адбітак сонца – закідвае галаву і трубіць. Гукі ўрачыста ўзлятаюць у неба. Над вершнікам кружляе чорны арол, які суправаджае яго.
– Так наш далёкі продак, найбліжэйшы радца вялікага князя Альгерда, за параду будаваць слаўны горад Вільню атрымаў ва ўладанні столькі зямлі, на колькі будзе чуваць гук ягонага рогу цягам дня… І герб наш адгэтуль – “Трубы”… І чорны арол – знак наш…
Вершнік працягвае свой шлях. Узнімаецца ў неба труба, на якой ззяе сонца… Кружляе ў небе чорны арол.