Писатель Ян Скрыган дружил с загадочным факиром
ФОТО WIKIPEDIA.ORG
Фильм снимался по одноименному роману Людмилы Рублевской.
Ля хат высокія сумёты,
Пад снежнай коўдрай спяць палі,
Вятры бяздомныя ля плота
З віхурай песню завялі…
Гэты верш вось ужо шмат гадоў вучаць дзеткі ў школах і дзіцячых садках. Але ў іх аўтара напісана і шмат дарослых твораў — чаго вартыя назвы зборнікаў «Тэмпы-кантрасты», «Баявыя песні» і нават проста «Ха». І падпісваўся ён часам «з прэтэнзіяй» — Себасцян Старобінскі. Нарадзіўся паэт, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як Мікола Хведаровіч, 115 гадоў таму.
Давайце ўспомнім незвычайныя факты з яго біяграфіі.
Дзеянне гэтага раздзелу з раману “Сутарэнні Ромула” адбываецца ў 1937-м годзе.
Раздзел 10. Закон Януса
Захопнікі-рымляне старанна пераймалі ўсіх багоў зваяваных грэкаў, уладальнікаў вытанчанай культуры, толькі імёны ім свае давалі… Замест Арэса – Марс, замест Зеўса – Юпітэр… А вось адзін бог быў фірменна рымскі, непаўторны… Двухаблічны бог Янус. Гэты бог, акрамя іншых важлівых справаў, ахоўваў ганак дому і выпраўляў у шлях. І кожны жыхар магутнай імперыі, асабліва ў часы, калі штодзень ён мог па загадзе імператара апынуцца ва ўласнай лазенцы з перарэзанымі на руках і пад каленьмі венамі, ведаў, што мудры бог Янус дае яму слушны прыклад: мець адзін твар – для дому, другі – для грамадства, дакладней, поліса. І той твар, з якім высоўваешся за ўласны парог вонкі, мусіць быць такі самы, як ва ўсіх добранадзейных грамадзянаў імперыі, спалучаючы гонар за прыналежнасць да магутнага Рыму і адданасць вялікаму імператару, роўнаму ўсім багам…
Алесь, пераступаючы парог аўдыторыі, у чарговы раз уявіў, як у яго з’яўляецца іншы твар… Сур’ёзны, добранадзейны твар савецкага выкладчыка педагагічнага тэхнікуму… Ці мог ён яшчэ нядаўна ўявіць, што пачне прыходзіць да сваіх вучняў уласным двайніком, пачувацца з імі не так, як у размовах з сябрамі? Ён калісьці і ўзяўся за выкладанне з устаноўкай – быць заўсёды шчырым і навучаць не літаратуры, а любові да літаратуры… Якія дыскусіі ўзнікалі на ягоных лекцыях! Вочы юнакоў і дзяўчатак, у большасці з вёскі, палалі такім энтузіязмам, што верылася – справа Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Гаўрылы Гарэцкага, пазбаўленых звання акадэмікаў, арыштаваных, сасланых, і, падобна, зніклых назаўсёды, не знікне… Калісьці, калі народны ўрад пастанавіў, што навучанне мусіць быць на беларускай мове, хапіла тых, хто гэтаму супрацівіўся. “Кому нужны вместо аттестатов ваши “посьведчаньни”? Как можно преподавать “арыхметыку” на неразработанном, насильственно навязываемом населению белорусском языке”?
У паэтэсы Яўгенii Янiшчыц ёсць прыгожы верш «Бэз Веры Палтаран»:
Можа, камусьцi тыраж да зарэзу,
Пухлыя сняцца тамы.
Вера Сямёнаўна, хочацца бэзу
У гордым маўчаннi зiмы…
Сёння, на жаль, мала хто з чытачоў адразу ўспомнiць, каму ж прысвечаны гэты твор. Мiж тым Вера Палтаран, пiсьменнiца, крытык, лiтаратуразнаўца, пакiнула аб сабе шмат. Гэта ёй Алесь Адамовiч казаў, калi працавала ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура»: «Вы стварылi для нас маленькi рэнесанс». Сёння ў Веры Палтаран векавы юбiлей. Давайце ж пералiчым некаторыя адметныя факты яе бiяграфii.
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега: “пачулася вар’яцкае галёканне, коні панесліся, фурман гарлаў, як падпечаны… Вязні стукаліся аб сцены, як дзве бульбіны ў гаршку, што коціцца з гары.
Што б ні здарылася, у гэтым для іх была надзея. Тым больш што Юдыцкі лаяўся, зрываючы голас, пагражаў камусьці каралеўскім судом і радзівілаўскай помстай…
Карэта тузанулася, рэзка пахілілася набок, відаць, страціўшы кола, яшчэ трохі працягнулася па зямлі і спынілася…”
Media error: Format(s) not supported or source(s) not found
Download File: http://lir-book.by/wp-content/uploads/2019/03/video-ecda3a737bf4c25f69a6f9038f58b03e-V.mp4?_=1№ 11 (1398) 16.03.2019 – 23.03.2019 г
Пакуль дворнікі на лабавым шкле машыны актыўна супраціўляліся залеве, мне ўсё больш назойліва дакучала думка, што мы марна едзем на здымачную пляцоўку: няўжо сапраўды нехта выйдзе да камеры ў такое жахлівае надвор’е? Адшукаўшы (шчыра кажучы, далёка не з першай спробы) у гушчары смалявіцкага лесу здымачную групу, упэўнілася, што недаацаніла імпэт айчынных кінематаграфістаў. Адное, яны тэхніку абкруцілі цэлафанам, каб дождж не замінаў графіку здымак.
№ 11 (1398) 16.03.2019 – 23.03.2019 г
У аснову сцэнара, напісанага Валянцінам Залужным, пакладзена першая з пяці частак авантурна-прыгодніцкай серыі раманаў — “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”.
— Завязка такая: збеглы вучань Менскага езуіцкага калегіума Пранціш Вырвіч адпраўляецца ў падарожжа, — тлумачыць Людміла Рублеўская. — На пачатку свайго шляху ён спаткае карэту, уладальнік якой запатрабуе ад Пранціша прызнацца, колькі ў яго з сабой грошай. За адзін медны шэлег Вырвіч набывае сабе слугу — доктара Баўтрамея Лёдніка. Не хачу рабіць спойлераў, але скажу, што далей будуць бойкі і двубоі, беларуская карчма, вандроўка ў полацкія сутарэнні ды іншыя прыгоды. Папярэджваю: не варта звяраць фільм па тэксце. Усё ж такі, гэта адаптацыя матэрыялу для мовы кіно.
https://www.youtube.com/watch?time_continue=2&v=PDl5MUkGvps
Новы фільм сайта Гарошак. бай з маім удзелам пра рэпрэсаванага паэта Юлія Таўбіна.