Людміла Рублеўская: У нашай гісторыі шмат пасіянарыяў, пра якіх можна пісаць раманы і здымаць серыялы

Людміла Рублеўская: У нашай гісторыі шмат пасіянарыяў, пра якіх можна пісаць раманы і здымаць серыялы


Здарылася незвычайнае. У панядзелак 16 сакавіка ў Мінску адбыўся перадпрэм’ерны паказ новай карціны Нацыянальнай кінастудыі «Авантуры Пранціша Вырвіча», але прэм’еру, прызначаную на 19 сакавіка, раптам перанеслі на май. Прыгодніцкі фільм пра падзеі XVІІІ стагоддзя, дзе князі, шляхта, замкі, застоллі і алхімія, створаны па рамане Людмілы Рублеўскай, прычым цалкам беларускімі камандай і акцёрскім складам. Адзінае, за што праект стала крытыкавалі на працягу здымачнага працэсу — руская мова, у той час як літаратурная першакрыніца створана на беларускай. Як тлумачылі на «Беларусьфільме», ва ўмовах дзяржзакупкі, у рамках якой кінастудыя атрымала грошы на стварэнне карціны, мова, на жаль, ужо была прапісана — і ўсё, ні ўлева ні ўправа. Дык вось прычынай пераносу прэм’еры «Вырвіча» стала жаданне ўсё ж такі зрабіць яе на беларускай, дзеля чаго кінастудыя здзейсніць паўнавартасную пераагучку. Тым не менш першыя гледачы фільм ужо паглядзелі і ацанілі, а пакуль ён удасканальваецца, мы сустрэліся з Людмілай Рублеўскай, якая, уласна, і з’яўляецца аўтарам гэтага аб’ёмнага свету рэчпаспалітаўскай Беларусі ў прыгодніцкім сюжэце пра беднага шляхціца Пранціша Вырвіча і адукаванага доктара-няшляхціца Баўтрамея Лёдніка.


Чытаць далей