Маладосць, №8 2025
“Творчасць прадугледжвае ўнутраную свабоду. Ты робішся такім рэжысёрам, якім цябе зробіць твой характар, твая асоба, гэта не схаваеш”. Так сказаў аднойчы ў гутарцы са мною гэты Майстар.
Ён мае права так гаварыць. Яго фільмы запамінаюцца адразу… «Зімародак», «Хлеб пахне порахам”, “Фруза”, “Бацькі і дзеці”, “Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі”, “Душа мая, Марыя”… Легендарныя стужкі, якія ўвайшлі ў гісторыю. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі Вячаслаў Нікіфараў шмат гадоў працуне на беларускай культурнай пляцоўцы, хоць нарадзіўся не тут… Але карэнні ў яго, аказваецца, ёсць і беларускія – дзядуля па маці Георгій Уладзіміравіч Курт нарадзіўся на нашай зямлі.

