БЕСТЫЯРЫЙ МАЙГО САВЕЦКАГА ДЗЯЦІНСТВА

Гэты сцёбны тэксцік напісала, пакуль ляжала ў бальніцы, дзеля забавы. Проста ўспомніла, якія жывёлы і іншыя істоты былі ў нашай інфармацыйнай прасторы.

ЛЮДМІЛА  РУБЛЕЎСКАЯ

БЕСТЫЯРЫЙ МАЙГО САВЕЦКАГА ДЗЯЦІНСТВА

АКУЛА – імперыялізму. Плавае ў акіяне ў чорным буржуйскім капелюшы-цыліндры. Востразубай пашчай зжырае дробных прадпрымальнікаў і беднае негрыцяня Тубі. На акуле ездзіць зладзюга Бармалей, напяваючы: “Ты лети,  моя акула, все четыре плавника”. Істота выключна шкодная для міру ва ўсім свеце. Паколькі ніхто са знаёмых яе не бачыў, у прыродзе не існуе.

Чытаць далей