Загадка паэта, пісьменніка і літаратуразнаўцы Міхася Стральцова

Жыццё, жыццё… He першы, не апошні…

Вось і разваж, дзе блазен, дзе герой,

Калі з гары ўпрагаўся ў воз парожні

І пеклаваўся з грузам пад гарой.

Так калісьці напісаў Міхась Стральцоў, які дасюль застаецца адной з самых прыцягальных і загадкавых постацяў беларускае культуры… Сярод напісанага ім — неверагодна шчымлівае і захапляльнае эсэ «Загадка Максіма Багдановіча». І цяпер, калі Міхасю Стральцову споўнілася б 85 гадоў, самы час паспрабаваць разгадаць загадку яго самога. У гэтым нам дапамогуць намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» -галоўны рэдактар часопіса «Полымя» паэт Віктар Шніп, намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё паэт Навум Гальпяровіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Яўген Гарадніцкі, пісьменнік, перакладчык, краязнаўца Анатоль Бутэвіч, паэт Леанід Дранько-Майсюк, пісьменніца Ксенія Шталянкова.


«Нават на фоне свайго пакалення, якое называлі філалагічным, Міхась Стральцоў вылучаўся…» — сцвярджаў Пятро Васючэнка. Чым менавіта вылучаўся?

В. Шніп: Міхась Стральцоў сярод свайго пакалення вылучаўся тым, што не імкнуўся да высокіх пасад. І, нават працуючы загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман», ён заставаўся Чалавекам і Паэтам, які задавальняўся цыгарэтным дымам, а не фіміямам.

А. Бутэвіч: Вызначаўся своеасаблівым, толькі яму ўласцівым, стылем, манерай пісьма, якой валодалі нямногія, надзвычайнай чуйнасцю да слова. А таксама пастаяннымі пошукамі. Нездарма ён часта быў і першапраходцам, і першаадкрывальнікам. Захаплялі яго інтэлектуальныя здольнасці, увага да душэўнага і духоўнага стану герояў, здольнасць перадаць гэта самым звычайна-натуральным чынам. Хіба не пра гэта яго радкі:

Яно, канечне, слова — лекі:

Дык што ж — узяў і прапісаў?

А што, як скажуць чалавекі:

Мой лекар, вылечыся сам.

Я. Гарадніцкі: Як быццам, найперш відавочнай адметнасцю ягоа мастацкага стылю ці не аднадушна прызнаецца «лірызм», а сам ён залічваецца да самых яскравых прадстаўнікоў так званай лірычнай прозы. Аднак такое вызначэнне занадта шырокае. Лірызм у прозе і эпічнасць у паэзіі могуць выяўляцца ў розных формах. У выпадку Стральцова лірызм як аўтарскае самавыяўленне дапаўняецца тонкім псіхалагізмам, самараскрыццём асобы, выказаным сродкамі апавядальніцкага майстэрства. Адчувальная ў кожным сказе і кожным слове стылёвая паўната і завершанасць, глыбінная сувязь стылю з рэальнасцю герояў — тое, чым пазначаны талент Стральцова, ягоная «пячатка майстра».

Н. Гальпяровіч: Нейкім надзвычай тонкім лірызмам, прыхаваным гумарам, паглыбленасцю ва ўнутраны свет герояў, бо пачынаў з прозы, глыбокай інтэлігентнасцю, за якой бачылася высокая адукаванасць і эрудыцыя. Ён пазбег традыцыйнай тады для многіх яго равеснікаў узнёсласці і пафасу.

К. Шталянкова: На маю думку, як прадстаўніцы пакалення 1990-х, ужо зусім далёкага ад Міхася Стральцова, ён вылучаўся і вылучаецца па сёння вельмі сучасным, актуальным пісьмом. Падаецца, ну вось жа ён пісаў столькі дзесяцігоддзяў таму, але ж нейкім чынам яго словы пранізваюць час, і я разумею, што вось зараз адчуваю тое самае, пра што пісаў ён. Гэта нейкае дзіўнае ўменне зафіксаваць шчырасць моманту. Мне хочацца думаць, што такая ўдача даступная тым, хто не хлусіць у творчасці, бо на такое здатныя тыя, хто не хлусіць сабе. Хаця гэта, натуральна, толькі маё ўяўнае, магчыма, Стральцоў быў проста геніем.

Л. Дранько-Майсюк: Не рабіў кар’еру і ўмеў двума-трыма словамі (скупа, але шчыра!) пахваліць іншага пісьменніка. Сапраўды, хваліў скупа, але запамінальна. У якасці прыкладу згадаю запіс са сваёй «Памятнай кніжкі»:

«Міхась Стральцоў заходзіць у рэдакцыю, і я, бліснуўшы каляровай вокладкай, разгортваю перад ім сігнальны экзэмпляр штогодніка «Дзень паэзіі — 84», — там вельмі цікавы артыкул Алеся Разанава пра творчасць Францішка Багушэвіча.

Закурыўшы, Стральцоў чытае, глыбока зацягваецца дымам, левай далонню міжвольна пагладжвае разгорнуты штогоднік; артыкул Стральцову падабаецца, ад непрытушанага недакурка ён прыкурвае новую цыгарэту, зноў паглыбляецца ў чытанне, у ягоную рэшту, а тады пачынае хадзіць па рэдакцыйным пакоі і ў цыгарэтным дыме з нейкай мілай дзіцячай невыразнасцю ў голасе двойчы, нібыта самому сабе, гаворыць пра Алеся Разанава:


Чытаць далей

«Дзівосны палац на падмурку яго дзівоснай душы»

У літаратуры і тэатра шмат агульнага. Прынамсі, кожны пісьменнік пражывае жыцці сваіх герояў, як акцёр на сцэне… А жыцці саміх людзей тэатра — надзвычай яркі і незвычайны матэрыял. Недарэмна акцёры і актрысы нярэдка самі робяцца героямі літаратурных твораў.

Давайце ўспомнім самых яркіх персанажаў беларускай літаратуры, якія ігралі на сцэне.

Чытаць далей

«Скрыпка надзеі, скрыпка світання, ветру, шыпшыны і салаўя»

Апошні месяц лета, час, калі паспявае ўсё, час збору ўраджаю… Жнівеньскія дні да Успенскага посту лічыліся асабліва добрымі для вяселляў.

Праўда, у літаратуры добрыя вяселлі апісваюцца куды радзей, чым пакручастыя гісторыі кахання… Зрэшты, Леў Талстой сцвярджаў, што «апісваць жыццё людзей так, каб абрываць апісанне на жаніцьбе, гэта ўсё адно што, апісваючы падарожжа чалавека, абарваць апісанне на тым месцы, дзе вандроўнік трапіў да разбойнікаў». Калі пісьменнік і паказвае вяселле герояў, дык яно павінна быць незвычайным і сімвалічным… Давайце пагартаем старонкі беларускай класікі і паглядзім, як яе героі бяруць шлюб.


Чытаць далей

Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

https://zviazda.by/be/news/20210114/1610641582-sluhac-snyazhynki-sachyc-za-rostam-travy-yanka-sipakou-ne-lyubiu-tusovak-i

«Я не набыў вялікіх скарбаў, ні золата, ні дыяментаў, але ў мяне ёсць адна каштоўнасць — кнігі. Кнігі — мае сябры. Я збіраў іх усё жыццё і, як адзначаюць знаўцы, гэта, бадай, самая лепшая бібліятэка ў Мінску. Я падараваў сваіх сяброў вам, каб у іх з’явілася многа сяброў-чытачоў».


Гэтак выказаўся пісьменнік Янка Сіпакоў, калі перадаваў сваю бібліятэку землякам з Аршаншчыны, а было ў ёй больш за пяць тысяч тамоў… Пакінуў Сіпакоў і «падарожныя нататкі» па той бібліятэцы — эсэ «Мая бібліятэка», у якім цытаваў улюбёныя творы, пераходзячы ад паліцы да паліцы…

Чытаць далей