Што начаруе бронзавы верабейчык? Казачныя істоты, што жывуць побач з намі ў Мінску

Genius Urbis… Дух горада… Ён жыве у кожным месцы і мястэчку. Ёсць ён і ў нашым Мінску. І здзяйсняе сваю ўладу над сэрцамі не толькі праз велічныя будынкі і помнікі — але і праз цікавыя, часам трагічныя, часам гарэзныя легенды, паданні, міфы, не толькі праз магутныя гістарычныя постаці — але і праз казачных істотаў, якімі свядомасць месціча засяляе яго родны горад. Часам такі міф нараджаецца пасля з’яўлення адметнай скульптуры, часам фантастычная мінская істота застаецца толькі ва ўяўленні цікаўнікаў… Давайце з нагоды Дня горада ўспомнім некаторыя з такіх персанажаў.


Цмокі Свіслачы

Чытаць далей