Гэта незвычайная казка… Яе распавядае ў рамане “Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка” галоўны герой, доктар Баўтрамей Лёднік, сваёй дачушцы Сафійцы. У казцы Лёднік зашыфроўвае павароты ўласнай біяграфіі.
ЛЮДМІЛА РУБЛЕЎСКАЯ
ЗОРКАВЕД і ЗОЛАТА
казка
Было гэта даўно-даўно, яшчэ за каралём Сасам, калі ў Дняпры плавалі вадзяныя змеі велічынёй з млын, а млыны малолі камяні. Навошта? А каб на хлебе з каменнай мукі гадаваліся волаты, моцныя, як валуны.
Жыў тады ў горадзе слаўным, дзе над ракою бялее храм з пяццю купаламі, чалавек, што хацеў навучыцца рабіць золата.