Фемінітывы: што такое, і чаму за іх змагаюцца?

Назавi мяне iнжынеркай

Нядаўна былi названыя пераможцы Х Рэспублiканскага конкурсу Беларускага саюза жанчын «Жанчына года». У стужках навiн мы можам прачытаць, што сярод лаўрэатаў — дырэктар, урач, бухгалтар…

Але аказваецца, што гэтыя вызначэннi ў мужчынскiм родзе — «урач», «дырэктар» i т.п. — выклiкаюць сёння гарачыя спрэчкi… Згодна з афiцыйнымi правiламi i рускай мовы, i беларускай ёсць спiс слоў, якiя абазначаюць прафесii, пасады, навуковыя ступенi, вайсковыя званнi, што не маюць жаночых форм — фемiнiтываў. Не ўсе з гэтым згодныя. Сёння мы з перакладчыцай, пiсьменнiцай Аленай Казловай (яна ж Анка Упала) i паэткай, перакладчыцай Юлiяй Цiмафеевай таксама спрачаемся пра фемiнiтывы.ФОТО  ЕВГЕНИЯ  КОЛЧЕВА.
Чытаць далей

Дыскусія пра літаратуру.

https://www.sb.by/articles/pra-zhyvuyu-litaraturu.html

Калiсьцi паэт Рыльке напiсаў верш «Прадчуванне», у якiм параўнаў паэта з папяровым флюгерам.

Не таму, што прыстасоўваецца, а таму, што там, наверсе, яго круцяць павевы ветру, якiя людзьмi ўнiзе ледзь адчуваюцца.

Лiтаратар павiнен вастрэй за iншых адчуваць павевы свайго часу — i рэагаваць на iх… Таму дыскусiя пра актуальныя праблемы сучаснай беларускай лiтаратуры ў канферэнц–зале «СБ» з самага пачатку чакалася вострай. Для ўдзелу ў ёй прыйшлi Андрэй Хадановiч — паэт, перакладчык, Ганна Янкута — крытык, перакладчык, Адам Глобус — пiсьменнiк, выдавец, мастак, Вiктар Жыбуль — паэт, лiтаратуразнаўца, Андрэй Янушкевiч — выдавец, гiсторык.

Чытаць далей