Таямніцы архіва майстра з «Паддашка».

Таямніцы архіва майстра з «Паддашка». ​Мастак Яўген Кулік ратаваў Верхні горад і высмейваў шаблоны


Калі мы з мужам наведваем Кальварыйскія могілкі, якія непадалёк ад нашага дома, заўсёды праходзім звыклым маршрутам, пазначаным для нас магіламі беларускіх дзеячаў. Янка Лучына, Вячаслаў Адамчык, Ніл Гілевіч, Іван Навуменка, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Асташонак ды іншыя… Цэлы беларускі культурніцкі некропаль… Абавязкова спыняемся і каля помніка, на якім белымі літарамі на чорным граніце напісана «Яўген Кулік» і даты жыцця: «31 кастрычніка 1937 — 12 студзеня 2002».


Яўген Кулік. Аўтапартрэт.

Яўген Кулік. Аўтапартрэт.

Легендарны мастак, беларускі патрыёт, ён помніцца ўсім. Хваравіты, прыгорблены, сціплы, ён проста гарэў тым агнём, які быў ува ўсіх славутых адраджэнцаў, абаронцаў нацыянальнай культуры. У 1960-я ў яго майстэрні ўтварыўся сапраўдны дысідэнцкі салон, які назвалі «На паддашку». А яшчэ кажуць, што ён быў адным з заснавальнікаў нацыянальна-рамантычнай плыні беларускага пасляваеннага мастацтва… Успомніць яго афармленне «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага ці серыю «Замкі Беларусі» — сапраўдныя шэдэўры.

Чытаць далей

Ці дзейсныя сродкі народнай медыцыны, якімі лечацца літаратурныя героі?

Калі вам на сэрцы цяжка стане,

Адбярэ вам немач рэшту сіл,

Не сумуйце, дзеткі… — Бабка ўстала.

— Дам вам на дарогу дзівасіл.


Так калісьці пісаў у сваім вершы паэт Піліп Пестрак, згадваючы лекавую расліну, якую продкі надзялялі незвычайнай моцай.

Чытаць далей

Як беларускія класікі сустракалі Новы год

https://zviazda.by/be/news/20201230/1609344040-yak-belaruskiya-klasiki-sustrakali-novy-god

Васіль Быкаў сядзеў пад сціртай, Караткевіча шпурнулі на сцэну, Шамякін ехаў у цягніку і плакаў

Таямнічасць, чаканне цуду, надзея… Каляды і Новы год ствараюць асаблівую атмасферу, якую прыемна аднаўляць у словах і вобразах… Падымае келіхі з палёнкай шляхціц Завальня, спароджаны фантазіяй Яна Баршчэўскага, у аповесці Змітрака Бядулі «Салавей» над палацам пана Вышамірскага «У цёмнае неба імчаліся з грукатам, з шыпеннем, з парахавым смуродам агнёвыя змеі ракет, ляцелі высока-высока і рассыпаліся ва ўсе бакі снапамі рознакаляровых іскраў-зорак»… У «Каласах пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча «Роў над сумятнёй і калатэчай збор вясковых музыкаў. Гулі дзве скрыпкі, пявуча вохкаў бас, мядзведзем раўла дуда, пяшчотна сапла жалейка, звонка ўдаралі цымбалы, і, вышэй за ўсё іншае, узлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен».


Але не толькі героі адзначалі зімовыя святы — а і самі аўтары! Вось толькі не заўсёды іхнія сустрэчы Новага года былі святочныя… Пісьменнік жа мусіць перажываць трагічныя часы разам са сваім народам. І занатоўваецца ім не тое, што звыкла, а тое, што ўражвае. Давайце ж пагартаем старонкі ўспамінаў, мемуараў, дзённікаў і даведаемся, як па-рознаму сустракалі Новы год і Каляды класікі беларускай літаратуры.

Якуб Колас еў ламанцы і растрэсваў на стол сена

Новая зямля. Каляды

Новая зямля. Каляды

Чытаць далей

Як Францішак Смуглевіч беларускую ўтопію маляваў

Люблю блукаць па старых могілках… Уяўляць людзей, якія калісьці ішлі ў паспалітае рушэнне і біліся на двубоях, будавалі палацы і прайгравалі ў фараона апошні грош, ладзілі пышныя балі і лекавалі «жывёльным магнетызмам», замаўлялі крыналіны з Парыжа і малявалі партрэты ў антычным стылі… Цені мінулага… Добра, калі застаўся хоць камень, у выбітыя ў якім літары запаўзае мох… А часцяком — толькі безыменная купка травы альбо выраслае на месцы былой магілы дрэва, няхай пры жыцці той, хто тут ляжыць, спазнаў усе завабы славы, а пасля смерці ўвайшоў у энцыклапедыі. Пра гэта я думала і на віленскіх могілках Роса, дзе спачываюць шмат якія дзеячы беларускае гісторыі. Дзесьці тут і магіла мастака Францішка Смуглевіча, месцазнаходжанне якой страчанае яшчэ ў пазамінулым стагоддзі…


Мікола Ермаловіч, аслеплы гісторык, які адкрываў таямніцы Вялікага Княства Літоўскага, пералічваў у вершы «Сябрам Літвы» славутых людзей, што зрабілі ўнёсак у культуру і беларусаў, і іх суседзяў, і заклікаў не сварыцца наконт іх прыналежнасці:

«Суседзі, сябры! Мы падзелімся славай,

не будзем пасёння хаваць пад крыло

сумеснае гора сумеснай дзяржавы,

сумесных крыніц жарало.

У нас быў Пачобут і быў Каліноўскі,

Смуглевіч і Рушчыц,

Міцкевіч і Зан…»

Чытаць далей