Людміла Рублеўская. Каляднае апавяданьне


Людміла Рублеўская

Каляднае апавяданьне

Як мне хочацца калі-небудзь напісаць сапраўднае каляднае апавяданьне! Хаця б самае традыцыйнае — з палаючым камінам, цвыркуном і багатым дабрадзеем беднага сямейства. Але манатонныя арыі цвыркуноў страшэнна раздражняюць мае чульлівыя пісьменьніцкія нэрвы. Ня менш за ціканьне “ходзікаў”. Калі мы з мужам зрэдзь начуем у хаце ягоных бацькоў, дзе жыве гэты добры мэханічны дух з маятнікам, мы прыблізна апоўначы не вытрымліваем і ці муж, ці я на дыбачках падыходзім да сямейнай рэліквіі ды спыняем ейнае жыцьцё. І маці нараніцу дзівіцца: чаго гэта гадзіньнік стаў?

Лепей напісаць штосьці рамантычна-гістарычнае… Канец ХІХ стагодзьдзя. Паўночна-Заходні край імпэрыі. У багатым маёнтку для адзінаццацігадовага паніча рыхтуецца дзіцячы баль, прыбіраецца вялізная яліна… Тут добра было б даць апісаньне зіхоткіх упрыгожаньняў. Сьвечкі з пазалочанага воску ў выглядзе херувімчыкаў. Пернікі ў рознакаляровай глязуры. Ясьлі зь лялечным Хрыстом і парцалянавымі анёлкамі…

Чытаць далей