ЗОРКА – СЛОВА ЖАНОЧАГА РОДУ!

                                                                                Т. В. КАБРЖЫЦКАЯ,

кандыдат філалагічных навук, дацэнт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кафедра славянскіх літаратур

ЗОРКА –  СЛОВА ЖАНОЧАГА РОДУ!                                         Назіранні над асаблівасцямі гістарычнай прозы                                    Людмілы Рублеўскай

Чытаць далей

20 год таму. Гарбаты ў Шніпоў. Львы і авечкі ў час завірухі

Прайшло ўжо амаль дваццаць гадоў, калі я і Віктар Шніп працавалі ў газеце «Літаратура і мастацтва», а гэта быў канец 1990-х- пачатак 2000-х. Мы прыдумалі рубрыку. Гэткі літаратарскі клуб, які збіраўся ў нас дома. Прыходзілі пісьменнікі, паэты, крытыкі. Я ставіла на стол старэнькі магнітафон «Вясна», усё запісвалася, а потым я рабіла разварот для «ЛіМа»… Цяпер, перачытваючы тыя мтэрыялы, здзіўляюся – востранька… Дзіва што кожны раз рэзаніравала. Далёка не ўсё можна друкаваць сёння. Бо выказваліся шчыра, абмяркоўвалі тусоўку…За адным сталом апыналіся людзі, якія сёння, можа, не вітаюцца. Таго-сяго і ў жывых няма. Меняліся ацэнкі, меркаванні. Не ўсё з «гарбатаў» пераведзены на сёння і ў лічбавы фармат.

Чытаць далей

Яшчэ адна рэцэнзія на “Дагератып”

“Дагератып” Людмілы Рублеўскай

28/06/2017

19551706_1907275576205513_2083030181_o_0.jpg

Людмила из тех авторов, голос которых слышишь, когда читаешь. Характерный голос, характерный, очень узнаваемый текст.

 

Сюжет – две истории, книги внешнего и внутреннего круга, одна из которых продолжает другую, случившуюся более века назад.

В первой, не такой драматичной,  молодая журналистка провожает знакомого биолога в Америку.  Сероглазого, широкоплечего, не разделяющего ее увлечения белорусской историей и литературой, совершенно не ее парня. В которого она, конечно же, тайно влюблена.

Разбирая перед отъездом вещи в старой квартире, Симка и Гальяш находят дневник прабабки Гальяша – и это вторая история.

В ней хозяин фотоателье и его дочь, Нихель и Богуслава – на самом деле революционеры, собирающиеся в скором времени устроить теракт. Под угрозой разоблачения они вынуждены отправится на выездной заказ, в поместье графа Шимона Каганецкого, который, к слову, совершенно им не рад.

Чытаць далей

Знойдзены беларускія Рамэа і Джульета. Рэцэнзія на раман “Дагератып”

24.06.2017 00:36Аўтар: Ніна Шчарбачэвіч Культура, Літаратура
Гэта гісторыя можа расчуліць да слёз: такое велічнае ў ёй каханне. Часам яна выклікае дрыжыкі: ну а як жа, дэкадансны твор, з уласцівымі яму ноткамі страху. А яшчэ гэта раман пра Беларусь, якую мы не… страцілі. Кожны носіць яе адлюстраванне, глыбока схаванае ў сэрцы. І толькі час ад часу наважваецца прычыніць перад іншым заслону таемнасці: паглядзі, на якой зямлі мы жывём, нават не ўяўляючы яе дзівосаў.
Раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып», які пару месяцаў таму выйшаў у выдавецтве Андрэя Янушкевіча, прадстаўляе добра сканструяваны свет нашай мінуўшчыны. Гэта надзейны мур — так спакусна пасяліцца ў ім назаўсёды, калі б толькі была такая магчымасць для вандроўкі ў часе.

На пачатку твора галоўны герой, якога завуць Гальяш, збіраецца з’ехаць у Амерыку — ужо і рэчы спакаваныя. І нявеста з-за акіяну кожныя паўгадзіны тэлефануе па скайпе. Усё нібыта вырашана і амаль няма сумневаў, што пара развітацца з Радзімай. Але на антрэсолях у кватэры раптам знаходзіцца стары альбом з сямейнымі фотаздымкамі. Герой марудзіць, не спяшаецца адгарнуць вокладку: даведацца праўду пра сваё мінулае ці лепш пакінуць усё як ёсць? Ён, біёлаг па адукацыі, як ніхто іншы ўсведамляе, што значыць паходжанне роду і як многае гэта можа змяніць…

Тэкст сканструяваны так, што пасля кароткага знаёмства з сучаснасцю чытач адразу трапляе ва ўнутранае кола рамана — і бачыць іншы час і зусім іншых персанажаў: «Як усё, што змяняе жыццё, гэтыя героі з’явіліся проста і нечакана». У горадзе N канца XІX стагоддзя навамодную фатаграфічную майстэрню адкрывае чарнявая, караткастрыжаная прыгажуня Багуслава і пасівелы спадар Ніхель, быццам бы яе бацька. Аднак што насамрэч яднае гэтых дваіх і якая сапраўдная мэта іх прыезду ў N, стане зразумелым значна пазней.

Адметна, што ў гэтым творы не проста рэканструюецца папярэдняя эпоха. Ён спрэс насычаны роздумамі пра тое, што многае, важнае з нашай гісторыі, на жаль, было страчана: «А Багуслава — каб магла б тады крычаць, закрычала б, каб не адвучылі плакаць — плакала б… Але яна сапраўды была атручаным парасткам, пустазеллем, якое толькі выпадкова не выпалалі». Паколькі падобныя думкі ў тэксце сустракаюцца паўсюдна, робіцца відавочна, што гэта не проста згадкі з біяграфій герояў. Гэта адсылкі да гістарычных каранёў беларусаў, якіх увесь час імкнуліся раз’яднаць. А вось што кажа яе напарнік: «Я нарадзіўся тут, — памаўчаўшы, прамовіў Ніхель. — Праўда, не магу сказаць, што буду жыць тут». Зноў тое ж пакутлівае пытанне пошуку свайго месца на мапе свету.

Чытаць далей

ЖАНРАВАЯ СТРАТЭГІЯ ТВОРЧАСЦІ ЛЮДМІЛЫ РУБЛЕЎСКАЙ Текст научной статьи по специальности «Литература. Литературоведение. Устное народное творчество»

190,

№ 5   2016

УДК 882.6-09

І. М. Гоўзіч, М. С. Рак Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ЖАНРАВАЯ СТРАТЭГІЯ ТВОРЧАСЦІ ЛЮДМІЛЫ РУБЛЕЎСКАЙ Канец ХХ – пачатак ХХІ ст. – адзін з пераломных і размаітых у ідэйным, тэматычным, стылёвым і жанравым плане перыядаў у развіцці літаратуры. У гэты час нараджаюцца / рэаніміруюцца / трансфармуюцца такія з’явы і кірункі, як постмадэрнізм, неасентыменталізм, неарамантызм, авангардызм і поставангардызм, сюррэалізм, імпрэсіянізм, метарэалізм, сац-арт, канцэптуалізм і інш. Стракатая і разнастайная ў стылёвых адносінах літаратурная сітуацыя знайшла адлюстраванне ў першую чаргу ў жанравым сінкрэтызме найноўшай літаратуры, у якой, як нам думаецца, адначасова адбываецца сінтэз і раз’яднанне, перакрыжаванне, сутыкненне і адштурхоўванне розных жанраў і жанравых форм, узмацненне ўзаемадзеяння паміж наяўнымі элементамі жанравай сістэмы, трансфармацыя жанраў, з’яўленне новых жанраў, міжродавых і міжжанравых утварэнняў, мадэрнізацыя аўтарскіх жанравых форм. У творчасці Людмілы Рублеўскай спалучаюцца розныя стылёвыя плыні і кірункі (імпрэсіянізм, неарамантызм, натуралізм, рэалізм і інш.). Жанравы сінкрэтызм прозы Л. Рублеўскай, прадаўжальніцы традыцый У. Караткевіча, – сведчанне эвалюцыі спосабаў адлюстравання гістарычнай тэмы ў нацыянальнай літаратуры, арыгінальнасці творчага почырку пісьменніцы.

Чытаць далей