Як выбірае кнігі чытач?

https://zviazda.by/be/news/20201214/1607960330-yak-vybirae-knigi-chytach

Самыя цікавыя размовы пра культуру вядуцца ў кулуарах, за кубкам гарбаты альбо кавы… Нават у трывожны час пандэміі, калі такія сустрэчы рэдкія ўжывую, можна знайсці магчымасць для такой гутаркі… Напрыклад, на прасторах новай рубрыкі «Звязды», у якой «на трох» пасмакуем цікавыя пытанні… Ну вось, напрыклад, як папулярызуецца сёння беларуская літаратура, хто найлепшы пасрэднік паміж ёй і чытачом і якую ролю адыгрываюць у гэтым тоўстыя часопісы? Пра гэта якраз у дні, калі літаратурны часопіс «Нёман» святкаваў сваё 75-годдзе, разважалі галоўны рэдактар згаданага часопіса, пісьменніца Юлія Алейчанка, дырэктар кнігарні «Акадэмічная кніга» Вольга Глухоўская і я, рэдактар аддзела культуры «Звязды», пісьменніца Людміла Рублеўская.


Цвёрдая вокладка супраць мяккай

Чытаць далей

Людмила Рублевская свои произведения проживает, чувствует запахи и звуки упомянутых эпох

«Падарожнічаць хацела б паўсюль, а жыць толькі ў сучаснасці»

Гістарычныя раманы і аповесці Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ крытыкі параўноўваюць з творамі Караткевіча, бо ў іх тыя самыя невычарпальная цікавасць да мінуўшчыны, мастацкія акалічнасці, пераплеценыя з рэчаіснасцю. Дакладней, рэчаіснасць, паяднаная з прыдумкай. Пісьменніца атаясамлівае твор з садам, які расце сам па сабе, а з другога боку — гэта лагічная канструкцыя, якая не павінна развальвацца. І героі там паводзяць сябе так, як ім хочацца, аўтар не заўсёды можа зрабіць з імі тое, што задумае.

Чытаць далей

Жарсці па Лёдніку

Жарсці па Лёдніку


Паказаць Беларусь не ў лапцях, а як еўрапейскую краіну, у якой ёсць замкі, палацавыя інтрыгі і таямніцы, высакародныя рыцары і дамы, за якіх варта біцца, вандроўныя тэатры і музыкі, — такім быў мэсэдж праекта гістарычнага фэнтэзі. Экранізацыя рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча» ўжо завершана, выхад на шырокі экран адбудзецца, калі кінатэатры здымуць абмежаванні ў наведваннях.


Людміла Рублеўская, якая пастаянна прысутнічала на здымачнай пляцоўцы, прызналася: «Пашанцавала, што ў нас з рэжысёрам карціны Аляксандрам Анісімавым было неверагоднае супадзенне ў бачанні таго, што і як павінна адбывацца».

Чытаць далей