- 31.10.2023 15:15
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура
Ён прыходзіў у наш кабінет у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», пастукваючы кульбачкай, сядаў у стары, пацёрты, але яшчэ ўтульны, фатэль і, бліскаючы пільнымі цёмнымі вачыма, разважаў аб прачытаным нядаўна ў газеце. Ацэнкі даваў трапныя і рэзкія. Кожны раз прыносіў новыя вершы і казаў: «Гэта мае апошнія». Праз нейкі час прыходзіў з новымі «апошнімі»…
І гэта было вельмі кранальна — для тых, хто ведаў, што аўтар на два дзесяцігоддзі быў пазбаўлены магчымасці ствараць, нават мець пры сабе аловак часам лічылася злачынствам.