- 20.11.2023 16:44
- Аўтар:
- Людміла Рублеўская
- Культура
У Беларускім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва ёсць цэлая папка газетных выразак пра святкаванні юбілеяў Максіма Багдановіча і іншыя звязаныя з паэтам падзеі. Ужо 21 красавіка 1923 года ў газеце «Савецкая Беларусь» ад 21 красавіка надрукавалі зацемку «Беларуская культура. Знайдзеныя скарбы!» пра тое, што бацька паэта, Адам Рыгоравіч, выратаваў з пажару і збіраецца перадаць на Беларусь архіў свайго сына. А 25 мая 1927 года нумар той жа «Савецкай Беларусі» быў прысвечаны 10-годдзю з дня смерці Максіма.