На могiлках вёскi Войстам Cмаргонскага раёна ёсць напаўзруйнаваны склеп, а там на надмагiллi — надпiс:
«Зямляк, ушануй гэты помнiк!
Бо пад iм спачывае Вяшчун i мастак радзiмай дабрачыннасцi i пачуццяў Лiтвы.
А калi ў тваёй душы голас iх адзавецца,
З набожнай верай продкаў узнясi за iх твае малiтвы».
Гэта фамiльная пахавальня роду Ходзькаў, а надмагiлле — вядомага пiсьменнiка Iгната Ходзькi. Вядомы ён творамi на польскай мове, але жыў i ствараў на беларускай зямлi. З нагоды 225-годдзя пiсьменнiка давайце ўспомнiм некаторыя факты ягонай бiяграфii.