…Сад камянёў і сад шыпшыны…
Далёкія, як дзьве краіны,
Бясконцыя, нібы вар’яцтва.
Што можа сэрца? Разарвацца
Між імі, прымірыць ня ў змозе
Іх моц – нібыта верш у прозе.
Дзьве ісьціны… Дзьве формы сьненьня…
Мой сад – і кветкі, і каменьне.
…Сад камянёў і сад шыпшыны…
Далёкія, як дзьве краіны,
Бясконцыя, нібы вар’яцтва.
Што можа сэрца? Разарвацца
Між імі, прымірыць ня ў змозе
Іх моц – нібыта верш у прозе.
Дзьве ісьціны… Дзьве формы сьненьня…
Мой сад – і кветкі, і каменьне.