Інсургент. Верш.

ІНСУРГЕНТ

Я пакінуў свой край, як пасечаны сад веснавы.
І пялёсткі яго, быццам раны, душу абляпілі.
Між Усходам і Захадам –
круцяцца іх жарнавы –
Перамелены лёсы, падзелены нават магілы.

Па бясконцых шляхах
я праношу сваю Беларусь,
Між пустынных пяскоў,
і вільготных лясоў нетутэйшых.
Я служу толькі ёй –
а яшчэ незямному цару.
А зямныя ніколі не ўбачаць,
як спешыцца вершнік.
Я пакінуў свой край,
каб вярнуцца, як вернецца ноч
На купальскія травы,
як вернецца стрэльба за плечы.
І жыццё маё станецца вельмі малою цаной,
Калі ссечаны сад
новай квеценню
выбухне ў вечнасць.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.