Інтэрв’ю для часопіса “Беларусь”

Гульні з розумам

Хто яна, Людміла Рублеўская? Празаік? Паэтка? Гісторык-даследчык, які аднаўляе ў нацыянальнай свядомасці праўдзівыя кадры мінулага, ці казачніца, якая стварае новую прыгожую гісторыю

Беларусі? Відавочна адно: яе творы — мастацкія рэфлексіі вакол малавядомых фактаў з даўніны.

 

Быць літаратарам у нашыя дні — не модна. Цяпер у трэндзе спецыяльнасці, якія прыносяць прыбытак. І, так званыя прафесіі будучыні, у якіх спецыялісты ствараюць адытыўныя тэхналогіі, стратэгіі дыверсіфікацыі, айдэнтыку, робатаў і мноства іншых пакуль мала зразумелых нам рэчаў.

З іншага боку, пісьменнікаў сёння як ніколі шмат, паліцы кнігарняў

заваленыя літаратурай на любы густ. Чаму? Думаю, быць аўтарам твора, які пабачыў свет — прыемна. Адчуваеш гэткі флёр статуснасці. А яшчэ можна пісаць для сябе: выплюхваць на паперу эмоцыі, думкі, калі ім цесна ў галаве. Або — для іншых: такі маўклівы заклік задумацца пра тое, што напісана ў кнізе. Напрыклад, пра мінулае, пра гісторыю роднага краю. Без мінулага ж няма будучыні. Фраза вядомая, можа нават скажаце — банальная, але для нас, беларусаў, актуальная. У апошні час мы сталі больш цікавіцца нацыянальнай культурай і часцей размаўляць на роднай мове. Вось і фільмы пачалі здымаць «з нацыянальным характарам»: напрыканцы года на вялікія экраны павінна выйсці экранізацыя рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега».

Мая субяседніца — вядомы празаік і паэтэса, літаратурны крытык і журналістка, знаўца беларускай гісторыі. Яна шмат усяго цікавага ведае пра славутых людзей з беларускай мінуўшчыны. Не ўсе яны ад «касы», між іншым, былі, як некаму здаецца па ўрыўку з Купалаўскага верша. «Хадзілі па зямлі роднай і рыцары, і прыгожыя дамы, філосафы, шляхцічы, былі балы і дуэлі, таямнічыя падзямеллі і загадкавыя артэфакты», — распавядае Людміла. І дзеля справядлівасці дадае: у яе кнігах, перакладзеных на розныя еўрапейскія мовы, нямала і мастацкай выдумкі.

— Людміла, адкуль паходзіць вашае прыгожае прозвішча? Раскажыце пра свае карані.

— Гісторыя Беларусі ўся — з белых плямаў, і гісторыя майго роду — таксама. Можа, таму мяне заўсёды так цікавілі архіўныя вышукі, аднаўленне фактаў. Справа ў тым, што з-за пакручастых шляхоў нашай гісторыі многія факты проста хаваліся самімі людзямі. Пасля рэвалюцыі знішчаліся сведчанні пра шляхецкае паходжанне, або сваяцтва са святарамі. Калі пачаліся рэпрэсіі — натуральна, пра арыштаваных сваякоў не згадвалі, ці пра ныя нацыянальныя прыналежнасці. Мая маці з роду Часлаўскіх, напрыклад, вельмі здзівілася, калі я паведаміла ёй знойдзеныя звесткі пра яе родных дзядзек, стрыечнага дзеда ды іншых сваякоў, што былі арыштаваныя і расстраляныя ў 1937-м у Ленінградзе — туды паехала цэлая «калонія» нашых сваякоў з беларускай вёскі Люцыя. Працавалі на чыгунцы, хто кандуктарам, хто начальнікам склада, мая бабуля — вагаўшчыцай. І амаль усіх арыштавалі… як «польскіх шпіёнаў». Мая бабуля ніколі не гаварыла пра гэта маці. Пра дзеда з боку бацькі ведаю толькі, што яго саслалі ў Сібір. Там ён загінуў, а бацька апынуўся ў дзіцячым доме. Падрабязнасці ўдакладніць цяжка. Знайшла звесткі пра Рублеўскіх канца ХІХ стагоддзя — праваслаўных святароў, яны таксама могуць быць сваякамі.

— Раскажыце пра сваё студэнцтва: спачатку вучыліся ў Літаратурным інстытуце ў Маскве, потым перавяліся ў БДУ… Але цікава, што пачыналі свой шлях у сталае жыццё з… архітэктурна­будаўнічага тэхнікума. Творчая жылка не адразу праявілася?

Далей па спасылцы)

36-40

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.